Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 2

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Ведаеш, нядаўна прыляцела новая група – адтуль, як кажуць, з Вялікай зямлі. Група групай; падкінулі аўтаматаў, патронаў, гранат. З групай асабіст, нехта Каганаў, і дзве радысткі. Харошыя дзеўкі, маладзенькія, але мне ўпала на вока Наташа. І я да яе, і яна да мяне горнецца. Я ніколі не бачыў, каб у чалавека ўсё было такое белае… Ці ў іх там, у Расіі, сонца няма?.. І твар, і зубы, і цела… Як быццам, ніхто нікога не шукаў, а знайшліся. Радысткі заўсёды пры штабе, ну і я не-не ды і пакажуся там. Сустрэліся мы з ёю раз, другі, трэці… Лес вялікі, а схавацца няма дзе. І заўчора… Вечар, цёмна, ідзём з ёй па сцежцы… Лес – усюды сцежкі. І раптам чую, не вушамі – спіной чую: нешта не тое… Я за Наташу – і раз убок, за хвойку. І тут над вухам – га-ах!.. Паварочваю галаву – ён, асабіст… Гэты, прылётны… Ухмыляецца: «А я-та думаю, хто гэта ля нашай штабной зямлянкі ашываецца?..» Гэта ён мне. Бач, ён ужо штабную зямлянку прысвоіў… А да зямлянкі метраў дзвесце. Значыць, ён увесь гэты час ішоў за намі… Вось адтуль і пісяг…

      – І ты яму спусціш?

      – Не спушчу. Усё толькі пачынаецца. Калі да такога дайшло, то… Гэта каб проста так, без слова, у патыліцу…

      – Можа, ён хацеў прыпужнуць цябе?

      – Добрая пужня. Не рвані я ўбок – і не было б табе з кім гаварыць сёння…

      – Ну, калі да такога дайшло, то запомні: другі раз ён не прамажа.

      – Другога разу я яму не дам. – Павел сказаў гэта спакойна, відно было, што ён пра гэта думаў, і добра думаў.

      – А што Наташа?

      – Наташа… Наташа на службе… Ён да яе яшчэ там, у тыле, прыставаў. Але паглядзім…

      Памаўчалі. Зноў падаў голас Алесь:

      – Ты пытаў пра Зосю. Прызнаюся: у нас нехта павінен нарадзіцца. То я, брацік, буду прасіць цябе: жыццё такое, але калі што… то ты ўжо…

      – Ты маладзец… Брату ў патыліцу страляюць, а ён задачкі загадвае…

      – Не каму чужому – брату і загадваю… А сёння што?.. – Алесь усміхнуўся цёплай дзіцячай усмешкай. – Проста захацелася дамоў. Цэлы месяц не быў. Нешта ўзяло за сэрца, хоць плач. А тут лёг учора спаць, і не заснуў яшчэ – так, суцішыўся недзе паміж сном і явай… І раптам чую мамін голас. Быццам яна недзе побач, у хаце: «Алесь, сынок, чаму ты не прыходзіш?..» Я аж падскочыў. Не спаў жа… Вочы чыстыя. І яе голас, во, толькі што гучаў… Прыйшоў да Петрака: так і так, кажу, трэба адлучыцца, снапы звезці, тое-сёе…

      – Снапы звезці… Так ён табе і паверыў. І так проста адпусціў?

      – Не проста… Сказаў, каб самагонкі прынёс, сала. Трэба прынесці.

      – Дзе ты гэта возьмеш?

      – У Зосі яшчэ тое-сёе засталося.

      Павел зноў кінуў позірк на Алесеў карабін.

      – Якая ў яго прыцэльная дальнасць?

      – Лепшая, чым у тваёй.

      – У маёй таксама не бяды…

      – Можам праверыць… Дык вось, вунь наш дуб. А на дубе калода, бачыш?

      Усё гэта Павел добра бачыў.

      – А зверху на калодзе дзедава медная конаўка.

      І конаўку Павел добра

Скачать книгу