Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 5

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

вялікай волі вадзе. Каб дабіцца яе, калодзежы трэба было капаць глыбокія. Зірнеш у каторы і не адразу ўгледзіш далёкае, як неба, чорнае вока. Яно нібы міргае, нібы кліча да сябе…

      Ужо з паўмесяца стаяла дзікая спякота. Сасмягла прырода, сасмяглі людзі і чакалі хоць якой-небудзь прахладнай палёгкі, а яе ўсё не было. Не было яе і ў гэтым сасновым лесе. Сухая ігліца і шорхкая, як паджураная ля агню папера, шалуха са ствалоў, сухі мох, сухое шыгалле. Няма чым дыхаць – адзін смалновы дух. Нават птушак не чутно. На залацістых ствалах, як бурштынавыя пацеркі, пацёкі жывіцы, яна дае густы пах дзёгцю. Пах гэты, змешаны з пахам багульніку, верасу і дурнічніку, п’яніў, як самагонка, хіліў на сон. Многія з партызанаў і спалі, пахаваўшы галовы – хто пад кусцік ядлоўцу, якога тут было шмат, хто за ствол дрэва, прыкрыўшы вочы кепкай, ці пілоткай, ці пінжаком, – тым, хто што насіў на галаве ці на плячах.

      Заклапочаныя думкамі пра блізкі бой, мала хто з партызанаў звярнуў увагу на маленькае воблачка, што заняло месца ля сонца: ат, нейкая перына на бяскрайнім нябесным абшары. Воблачка было белае, круглае, як позняя налітая антонаўка. Яно як быццам не рухалася і не мяняла сваіх абрысаў – завісла ля сонца і вісіць сабе…

      Проста так на небе нічога не вісіць!..

      Павел убачыў гэтае воблачка ў сухім чыстым небе і нібы зачапіўся за яго. Паўла трывожыла прысутнасць гэтай перыны на небе. І яна адразу дала аб сабе знаць. Раптам зябкі ветрык лёгка прабег понізу. Можа, нават не ветрык, а магчымасць яго, адна толькі думка пра яго, чаканне яго, жаданне, каб ён быў у такую задушлівую спякоту…

      У з’яўленні гэтага воблачка на небе Паўлу бачылася нейкая сур’ёзнасць, незразумеласць нейкая. Колькі дзён стаіць задуха, як у выпаленай печы, то хай бы ўжо хмара ці аблокі, ад якіх можна чакаць чаго хочаш, а тут нешта такое… Нібыта несур’ёзнае.

      І чым болей Павел прыглядаўся да воблачка, тым большае яму бачылася, большае ўгадвалася. Яму бачыліся на воблачку чорныя крыжыкі, і гэтыя крыжыкі таўсцелі, набухалі сінькай, як жалы на руцэ ў час натугі.

      І ўжо было гэта быццам не воблачка, а нямецкі самалёт-карэкціроўшчык. Завіснуў і выглядае, што робіцца на зямлі. А што яно можа ўгледзець са сваёй вышыні і што хоча ўгледзець? Гэты ядлоўцавы куст, які акруглай капой распоўзся над імхом і сеткай ценю хавае Паўла ад сонца? Ці яго вінтоўку і падсумак з сарака патронамі? Ці хоча разгадаць думкі, ад якіх у яго трашчыць галава і з якімі ні да каго не пойдзеш. Нават да камандзіра, да самога Зайца. Вядома, ён паслухае, вядома, выслухае. Сур’ёзны мужык, Павел ведаў яго яшчэ з да вайны, калі той быў сакратаром райкама. Тады ён прыязджаў да бацькі, на паляванне. Прыязджаў і пасля, калі толькі пачыналіся партызаны. Агітаваў уступаць у атрад. Паўлу не трэба была агітацыя – сам пайшоў. Ну, выслухае ён, а далей што? Нават пра стрэл над вухам Павел не стаў яму расказваць… Як ты дакажаш, што цябе хацелі забіць? Каб хацелі б, то забілі б. Не забілі ж… Хіба можна прамахнуцца з аднаго кроку?.. Ды і самому Зайцу зараз няпроста. Пакуль атрад арганізоўваўся, пакуль партызаны былі самі па сабе, Заяц з Супруном

Скачать книгу