Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 8

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

скураная кепка Зайца. А дзе ж Каганаў? Адчапіўся ад камандзіра? Разышліся?..

      У бінокль добра відаць усё, – як на далоні, як перад табой…

      А вось і ён. Бег Каганаў асабняком, апярэдзіўшы метраў на дваццаць партызанаў, яны ўсё яшчэ працягвалі выбягаць з лесу. Павел цвёрда ўстаў на дошцы, прыпёрся левым плячом да ствала ліпы, трохлінейка легла на сук. Падвёў мушку пад кубанку. Ліпу вадзіла ўбакі, але мушка быццам прыліпла да кубанкі, палец на курку… «Ну што, таварыш Каганаў? Паквітаемся?.. Паквітаемся!» Чаму ж ты марудзіш, Павел? Чаму не націскаеш на курок? Ён бы не марудзіў… Ён не марудзіў…

      Трэба… Трэба было б… Але… Але гэты стрэл могуць прыняць за стрэл з таго канца сяла… І тады… І тады пачнецца такое…

      Павел цяжка ўздыхнуў і зняў палец з курка. Вярнуўся Іван, спытаў:

      – Ну, як?..

      – Усё спакойна. Усе грэюцца.

      – То ідзі пагрэйся і ты. У дзядзькі добрая самагонка.

      Дождж перастаў адразу, нібы яго адсекла. Ішла сцяна і скончылася. І зноў на небе засвяціла сонца, і свяціла яно лагодна, як праз слёзы. Прырода суцішылася, супакоілася, і толькі вадзяныя кроплі сыпаліся ўніз, напамінаючы пра тое, што нядаўна прашумела, пранеслася над зямлёй.

      Павел з Іванам сядзелі на сваёй ліпавай вышыні. У Іванавых руках кулямёт, у Паўла – трохлінейка.

      Першымі пакінулі сяло паліцэйскія і ўласаўцы – ціха, спакойна. Выходзілі з двароў, ішлі па вуліцы, непрыкметна выстройваючыся ў калону.

      – Слухай, Павел, а можа, шарахнуць па іх? – Іван кіўнуў у канец сяла.

      – Ты шарахнеш раз, а яны па табе дзесяць разоў. Яны не збіраюцца страляць, а табе свярбіць? Ты бачыў, як яны акуратна ідуць!

      Іван замоўк, але ненадоўга:

      – А табе не здаецца, што нехта з гэтых хлопцаў, што замыкаюць калону, да некага падобны?

      – Дай бінокль.

      Павел паднёс бінокль да вачэй, доўга пазіраў у яго. Пасля сказаў:

      – Не ведаю, хто там на каго падобны. Але ведаю, што вунь ззаду ідзе чалавек з карабінам. І ведаю, калі ён паверне карабін дулам сюды, і калі, не дай Бог, той карабін ціўкне, невядома, хто першы з нас нырне ўніз – ты ці я. Я б не хацеў быць ні першым, ні другім.

      Іван прамаўчаў. Павел перадаў яму бінокль:

      – А цяпер зірні ў той канец сяла.

      Іван прыклаў бінокль да вачэй. З другога канца сяла гэтак жа арганізавана і спакойна выходзілі партызаны, выстройваліся і знікалі за павароткай. Замыкалі гэты ход двое: адзін у хромавай кепцы, другі ў хромавай тужурцы і кубанцы, перахрышчанай чырвоным крыжам.

      Атрад ішоў цераз лес, у якім яшчэ некалькі гадзін таму стаяў табарам, чакаючы надыходу ночы. Лес было не пазнаць, столькі ў ім было буралому, зламаных, вывернутых дрэваў. Найбольш дасталася маладым хвойкам. Стыхія круціла, крышыла іх як хацела, і цяпер яны стаялі без вяршынь, выставіўшы ў неба белыя, як косці, аскабалкі. Некалькі сосен перагарадзілі дарогу, іх давялося сцягнуць, каб аслабаніць праход.

      З хвоек, ялін, бяроз усё

Скачать книгу