Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 10

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

яна ж студэнцкая забягалаўка, была ў суседнім доме, і па дарозе туды мы паспелі перакінуцца колькімі пытаннямі, адказ на адно з якіх мяне сур’ёзна азадачыў.

      – Адкуль ты зваліўся? – спытаў я.

      – З Пячэрска.

      – Магілёўскага?

      – Ну.

      Адказваў ён весела, з паспешлівай, наіўна-дзіцячай гатоўнасцю, нібы даўно чакаў гэтых пытанняў і даўно гатовы быў на іх адказваць.

      Ён заўсёды любіў жартаваць, але тут я зразумеў, што ён не жартуе.

      Пячэрск – вядомы сумнай славай гарадок для псіхічна нездаровых, а папросту «ненармальных» людзей. Туды, як і ў кожны дурдом, трапіць было нашмат лягчэй, чым выграбціся адтуль. А тым болей выграбціся і раскатваць па свеце, быццам нічога не было… Яшчэ некалькі гарадкоў з гэтакай жа назвай раскідана па краіне, але магілёўскі ёсць магілёўскі.

      І, мусіць, таму мне адразу ж успомніўся другі чалавек, Іван Сіняўскі – высокі, бяскроўна-белы юнак, што хадзіў па сёлах нашага раёна на самым пачатку вайны. Людзі казалі, што яго разам з іншымі хворымі выпусцілі з таго самага Пячэрска, калі да Магілёва сталі набліжацца немцы. Акуратна, па-гарадскому апрануты, ён заходзіў у чужую хату, як у сваю, і садзіўся за стол на покуці. Тым самым паказваў, што хоча есці. А чаго можна даць галоднаму чалавеку ў сяле? Перш за ўсё хлеба і малака.

      Іван умудраўся есці так, што заўсёды нешта і заставалася – ці хлеб, ці малако. Заставаўся хлеб – жаласлівая гаспадыня далівала малака, заставалася малако – адкройвала хлеба. І так да той пары, пакуль Іван не наядаўся.

      Дзе б ні ішоў, што б ні рабіў, нават у хаце, за сталом, Іван мармытаў адны і тыя ж словы: «Над Масквой вялікай, златаглавай…»

      Прамармытаўшы гэтыя словы, ён раптам замаўкаў, сціхаў, слухаючы самога сябе. Сіліўся ўспомніць, што там далей. Не ўспаміналася. Незадаволена матляў галавой: «Не, не так!» – і пачынаў зноў: «Над Масквой вялікай, златаглавай… Не, не так…»

      Гэта было як песня яго, як малітва, працяг якой ён не мог успомніць. Адчувалася, што яму было вельмі важна ўспомніць, што там далей, за першымі словамі, але хворая памяць не давала яму гэтага.

      Здавалася, яшчэ трошкі, яшчэ адно намаганне – і ён успомніць тыя забытыя, такія неабходныя словы. І тады ён… Тады ён перастане быць тым Іванам, на якога з такой жальбой пазіраюць вясковыя бабы, тады светла-блакітныя вочы яго не будуць пераскокваць з аднаго на другое, не маючы сілы ні на чым зачапіцца, а засвецяцца жывым асэнсаваным аганьком. Але… Ён нядоўга і пахадзіў з гэтай сваёй малітвай. Недзе на пачатку зімы яго знайшлі застрэленага ля дарогі. Зрабілі гэта ці немцы, ці партызаны. Маглі і адны, і другія: і тыя, і другія не любілі лішніх вачэй, а Іван заўсёды ішоў туды, дзе былі людзі. І заўсёды са сваімі словамі: «Над Масквой вялікай, златаглавай… Не, не так…»

      Дык вось, Пячэрск…

      Мінск быў у пары ранняй восені, на вуліцы асядаў блакітны туман. Машыны далікатна, нібы шануючы людскія нервы, шамацелі шынамі на потным асфальце.

      У закусачнай я пакінуў яго каля высокага з мармуровай крошкі століка,

Скачать книгу