Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 11

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

сёння?

      – Ну, хаця б на сёння…

      – Пахаджу па Мінску… Ведаеш, два гады не бачыў яго і, прызнаюся, засумаваў па ім. Пасля трэба зайсці ў міністэрства. Яны хочуць перавесці школу на рускую мову, а заадно вытурыць і мяне адтуль. Трэба бараніцца.

      – Хто гэта «яны»?

      Віктар часта не дагаворваў да канца, беручы, што чалавек ведае ці павінен ведаць, пра што талкуюць.

      – Раённыя начальнічкі разам з дырэктарам. – Ён зморшчыўся, быццам яму раптам забалеў зуб. – Вось жа беларусы кругом, і дзеці беларускія, а «даёш Расею» – гы-гы-гы. Пасля загляну ў кнігарню, у тэатральныя касы: можа, пашэнціць узяць білеты куды. Ты ж не адмовішся пайсці са мной?

      – Калі будзе куды… Па-мойму, дык і оперны, і купалаўцы яшчэ на выездзе.

      – Пабачым.

      – Пабачым дык пабачым…

      – Трэба яшчэ зайсці ў інстытут, можа, сустрэну свайго колішняга выкладчыка, ён мне вінен грошы. Цікавы чалавек, варта было б цябе з ім пазнаёміць. Некалі я здаваў яму гісторыю партыі, пяць разоў здаваў, на тым і падружыліся. – Віктар змоўк, нечаму ўсміхнуўся. – Ведаеш, надта рыхтавацца не было калі – дзве ночы запар разгружалі вагоны з дрыўмі, а калі папраўдзе, то і рыхтавацца не было вялікае ахвоты. Словам, я паспеў прагледзець два білеты і пайшоў. А раптам патрафіць. Шчасце – птушка выпадковая і, бывае, прыходзіць якраз у дурныя рукі. Не патрафіла, узяў не той білет. Пацягнуў другі раз – зноў не тое. Пытаюся, ці можна паспрабаваць трэці раз. Адказвае: «Можна, толькі адзнака будзе зніжана на два балы». Пазірае на мяне і пасміхаецца: ці то сам злодзей, ці злодзея ўгледзеў. Не пашанцавала і на гэты раз. Да заўтрага я прачытаў яшчэ два білеты, павысіў шанцы ўдвая. Прыходжу. Цягну раз – няўдача, другі – тое самае, тое ж і трэцім разам. Прымае ён. Смяецца: «Колькі білетаў прачытаў?» – «Чатыры». – «Прачытаеш усе – прыходзь. Прыму – хоць у інстытуце, хоць дома. А ў ведамасць пакуль што нічога ставіць не буду». Бо калі б паставіў, то не толькі стыпендыі, а і вучобы магло не быць. Даў тэлефон свой. Прымусіў прачытаць і падручнік, і шмат што іншае. На тым і падружыліся. Пасля і я ў яго грошы браў, і ён у мяне. Але апошні вінаваты ён – пазычыў трыста рублёў. Каб пашанцавала знайсці яго – мы былі б самымі багатымі людзьмі ў Мінску.

      Мы стаялі на асфальтавай дарожцы. Спяшаючыся, паўз нас прабягалі студэнты, салідна праходзілі выкладчыкі, узмахваючы важкімі партфелямі, абмацвалі нас цікаўнымі позіркамі. Віноўнікам тых цікаўных позіркаў быў Віктар – няголены, нявыспаны, у расхрыстаным салдацкім шынялі, у нячышчаных ботах. Усім сваім выглядам ён нібы хацеў сказаць: «Вы тут гарадскія, чысценькія, а мы ў сяле такія… Не падабаецца?..»

      Дзівак чалавек, каго гэта абыходзіла? Такія дык такія… Яшчэ раз акінуўшы Віктара ўважлівым позіркам, я спытаў:

      – І ты такі хочаш ісці ў міністэрства і ў інстытут?

      – А што?

      Ён быў флегматык. Заўсёдны флегматык.

      – Нічога. Зробім так: ты ідзеш да мяне ў інтэрнат, паспіш, паголішся. Паглядзі ў шафе, там вісяць штаны, стаяць чаравікі. Прымерай. Нешта павінна падысці. Можаш не спяшацца: пакуль хлопцы на вайсковых зборах,

Скачать книгу