Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец страница 6

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

затаіцеся і сачыце. Зразумеў? З верху далёка відно.

      – І верхніх далёка відно…

      – Ёсць звесткі, што капланецкі гарнізон рушыў некуды. Можа, таксама дзе на падыходзе… Агонь адкрываць у крайнім выпадку… – Заяц развярнуў каня, паехаў услед за Каганавым.

      З сабой Павел узяў Івана, суседа па ўзводу, аднавяскоўца. Выбралі ліпу: шырока раскінутыя гарызантальныя сукі, чорныя, моцныя, метры на два вышэй за вільчык бліжэйшай хаты. Знайшлі дзве шырокія дошкі, прывязалі. Можна самім стаяць, можна паставіць кулямёт. Адсюль добра праглядалася ўсё сяло з канца ў канец, выхады ў лес і з лесу. Зверху ўкруга ствала ліпы нацягнулі плямістую плашч-палатку, прывязалі за сучча. Якая-ніякая – маскіроўка, хаця абодва добра разумелі, што ўсё гэта да першага стрэлу, да першай кулямётнай чаргі.

      Заняты ўсімі гэтымі клопатамі, Павел на нейкі час забыўся на белае воблачка. Ён не бачыў, як акруглыя бакі яго пачалі распаўзацца, зазубрывацца, мяняючы форму і абрысы. Вось ужо гэта і не яблык, а нейкі звер з галавой і шыяй. Шыя яго даўжэе, танчэе, адрывае галаву ад цела, а ў прамежку тым праступае нешта шырокае, цёмнае. Маленькае воблачка ўвачавідкі робіцца хмарай, хмара ўсё болей расце, набухае чарнатой і ўсё болей ціснецца да зямлі. І чым ніжэй яна апускаецца, тым большы холад ідзе ад яе. Такі холад чуецца ў рачной вадзе, калі глядзець на яе праз лёд, што празрыстым зеленаватым бруском накрывае суцішанае марозам лона ракі… Праз такі лёд можна ўбачыць дно, каменьчыкі на ім, а не каменьчыкі, то донныя водарасці. Можна ўбачыць нават жывога шчупака, што застыў у нерухомым чаканні нечага. Але не дай Бог акунуцца ў гэтую ваду.

      Хмара разрасталася проста на вачах. Нібы нейкі аграмадны чорны вал, яна кацілася па небе, займаючы ўсю яго шырыню. Відно было, што ў сярэдзіне хмары ідзе несупынная работа, ці то гульня нейкая, ці барацьба. Там, як у вялізнай дзяжы, таўкліся, круціліся, клубіліся цёмныя патокі, і там, дзе яны сыходзіліся ці разыходзіліся, нешта бліскала, як бліскаюць іскры ад удару сталі па крэмені. А то раптам недзе ўсярэдзіне чарнату асвятлялі ўспышкі ядавіта-жоўтага святла – нешта фасфарычнае, аб’ёмнае, і нехта нябачны выказваў незадавальненне глухім каменным рокатам.

      Усё гэта чорнае, грознае неслася на сяло, на дрэвы, на хаты, на гумны, і бачылася ў ім адно жаданне – усё зламаць, скрышыць, раскідаць. Але чым бліжэй усё гэта насоўвалася на сяло, тым больш спакойным, замаруджана-дзелавітым рабіўся Павел. Нібыта ўсё, што тварылася ў небе, не цікавіла ці не павінна было цікавіць іх з Іванам.

      – Слухай, Павел, можа, нам перачакаць гэта ўсё ўнізе? Ты бачыш, што набліжаецца? – Івана калаціла, ці то ад холаду, ці то ад чаго іншага.

      – І бачу, і чую. Нас пасадзілі сюды не проста так. Мы павінны сачыць і бачыць. А калі што… Ты ведаеш, калі што… Глядзі кулямёт.

      – Кулямёт я гляджу, а хто нас дагледзіць?..

      – Самі дагледзім…

      Пацямнела так, быццам наступала ноч. Наляцеў вецер. Ён ішоў верхам, разгойдваючы вяршыні дрэў, і чым далей, тым болей, то кідаў

Скачать книгу