Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 18

Потым вадкае месіва з агідным клекатаньнем праглыналася ў жалезнае чэрава. Як толькі цыстэрна напаўнялася, яна пачынала варочацца як бэтонамяшалка. Праз пару гадзін з дапамогай вялікіх шлянгаў зьмесьціва «жалезнага пуза» выпампоўвалі ў бактэрыйныя трубы.
Добрая падкормка для маленькіх выпрацоўнікаў энэргіі!
Вакол вялізнага сьмецьцясмока з драбільным прыстасаваньнем стаяла ўзброеная ахова.
Там я ўбачыў Руату. Яна побач з Упляйкам – гэта быў ён! – сядзела ў электрамабілі.
Мярзотнік! Ён зусім не адпускае яе ад сябе!
Руата выглядала заклапочанай, а ён – рэзкім і грубым…
Але мне ня надта добра было назіраць за імі з майго месца.
Трэба прасачыць, дзе яе шацёp, і калі ўсе лягуць спаць і выключыцца сьвятло, я падману варту і прабяруся да яе.
Я вызвалю сваю каханую!
Я спусьціўся з трубаў.
Бліжэйшы вартаўнік заўважыў мяне. Але асэнсаваць, што адбываецца, ён не пасьпеў. Я падскочыў да яго і рабром далоні ўдарыў па карку. Вартаўнік абмяк і непрытомны асеў на падлогу. Я схіліўся, зьняў зь яго пояса лазэрны корцік, якім «цэнтральшчыкі» узбройвалі толькі элітныя вайсковыя злучэньні, і пабег да шатра Руаты.
Ціха прасьлізнуў у чатырохкутны змрок. Руата ня спала.
Яна заўважыла мяне, узьнялася, абняла:
– Гэта ты?
Я прагна пацалаваў яе ў вусны.
У галаве, замест пляна ўцёкаў, закружыліся ласкавыя словы: мая мілая… мая каханая… ты чакала… ты мая… мы разам…
ХVІІ
Руата адхілілася і… пачала вырывацца.
– Што ты, супакойся, гэта я.
– Ня той! Ня той! Людзі, сюды! Усе сюды!
– Цішэй. Цішэй!
– Ахова, сюды!
Яна адштурхнула мяне і скокнула ў кут шатра.
– Што з табой, Руата!
Каля выйсьця паказаўся чалавек.
Упляйк!
Я націснуў гузік на цаўі корціка, зь ляза стрэліў прамень.
Упляйк адхіліўся, і прамень трапіў у кадык велізарнага ахоўніка, што ішоў за ім. Той з глухім стогнам паваліўся на зямлю. Упляйк кінуўся да мяне і лоўкім ударам нагі выбіў з рукі зброю:
– Эй, там, рэжце шацёp, – гучна загадаў ён.
Я паспрабаваў кулаком трапіць яму ў сківіцу, але не дастаў.
З двух бакоў тканіну прарэзалі чырвоныя язычкі – лёзы лазэрных корцікаў, – якія ў момант разадралі шацёp. За ім паказаўся тузін узброеных мужчын.
Я адчайна супраціўляўся. Але ворагаў было вельмі шмат.
Яны скруцілі мне рукі.
– Цябе папярэджвалі, забудзь Руату! – прарычэў Упляйк. Я паглядзеў на сваю каханую, і боль