Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 6

Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч Калекцыя беларускай фантастыкі

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Слава Руаце!

      Фантаны кветак узьняліся ў паветра і пакрылі пастамэнт жывым кілімам.

      – Слава пераможцы, пекнай Руаце!

      Мяне апанаваў страх.

      Чорная пятля абмяжоўвала зрок і сьвет…

      Там, у пятлі, разьзяваліся тысячы ратоў, у якіх трэсьліся белыя, жоўтыя, чорныя зубы. Здавалася, яны грызьлі паветра… разам з маім жыцьцём.

      Перамога!

      Прыгожая перамога азначала пачатак маёй сьмерці.

      Юная дзяўчынка з букетамі кветак зрабіла круг гонару, і да яе падышоў худы паліцмайстар, у руках ён трымаў вянок чорных руж.

      – Калі ласка, ціха. Жыхары гораду! Паводле закону Цэнтральных Скрыжаваньняў пераможца робіцца карніцкай рукой правасудзьдзя. Ціха! Але пераможца можа адмовіцца ад сваёй перамогі і ўзяць сабе асуджанага. У такім выпадку перамога, гэты вянок славы і большая частка ганарару перадаецца яго спаборніку. Таксама нагадаю, што стаўкі, якія рабіліся на пераможцу, у такім выпадку прайграюць, а стаўкі яго спаборніка выйграюць! – крыкнуў паліцмайстар, а потым незаўважна нахіліўся да Руаты.

      – Бургамістар ня супраць, каб вы ўзялі сабе няшчаснага хлопца, – шапнуў ён і зноў паўтарыў публіцы «літары закону».

      Упала цяжкая цішыня. Сотні вачэй углядаліся ў твар дзяўчыны.

      – Руата! – сьвяточна прамовіў паліцмайстар. – У вас права выбару! У вас адной на ўсёй плянэце права караць і мілаваць.

      Я адчуў подых надзеі.

      Руата павольна падышла да шыбеніцы. Я адагнаў ад сябе страх: мужчына не павінен выкрываць свой страх перад жанчынай. Паглядзеў на яе шчыра і ясна. Яна першая адвяла погляд. Я адчуваў, што там, у чорнай бездані яе вачэй, нарадзілася жаданьне – мець свайго моцнага, сьмелага, прыгожага мужчыну…

      Нарадзілася жаданьне!

      Тонкія пальцы зь вінаградзінамі пазногцікаў, дзе з-пад скуранога далягляду ўзыходзіць пэрлямутравае сонейка, накінулі на мяне пятлю… Яе вочы апальвалі мяне. Яна выпрабоўвала мяне, чакала страху. Я ж нішчыў свой страх.

      Капронавая луска агідна заласкатала скуру. Я праглынуў камяк сьліны.

      Дзяўчына апошні раз пільна паглядзела мне ў вочы, зноў там, у глыбіні, мільганула цікавасьць і жаданьне…

      Яна хутка адвярнулася.

      – Толькі вам дадзена права караць і мілаваць, – прагугнявіў паліцмайстар.

      Ён перахапіў погляд бургамістра і цёмна, густа пабарвавеў, амаль зьліўся колерам са сваім балахонам.

      Смуглянка рэзкімі крокамі выйшла на сярэдзіну сцэны – чорныя вочы сачылі за тварамі людзей, – потым паглядзела на бургамістра.

      Перамога – ці маё жыцьцё?

      Перамога – ці «так» бургамістру.

      Юная, прыгожая, абаяльная дзяўчына яшчэ раз азірнула натоўп, імкліва падбегла да мяне і… выбіла нагой услончык.

      Луска ператварылася ў дрот, здушыла горла, сьціснула пазванкі, разам з тым зьявілася асалода ў нагах.

      Я памёр.

      VІ

Скачать книгу