Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 7
VІІ
– Халё, Нетайч, падтрымай, час здымаць. А то засьмярдзіць. Вэнтыляцыя ў нас – сам ведаеш. До, што ад кірмашу ў мяне ў носе кузуркі родзяцца.
– На парсючнік?
– А што, у трубу? Мяса ёсьць мяса.
– Так то ж далёка цягнуць.
– Нічога, ён малойца, яшчэ сьвежанькі і не такі ўжо цяжкі, – засьмяяўся шляхетны з твару, статны вартаўнік. – Давай, бяры яго за ногі.
Сам ён стаў на ўслончык. Моцныя пальцы пашырылі пятлю, капронавая аборка прапаўзла па падбародзьдзі і зачапілася за нос.
«Вось дурань, носа ня бачыць», – падумаў я…
– Ах, чорт, – ён цалкам зьняў пятлю.
– А-а-а, Упляйк, дапамажы, я ня можу!.. – закрычаў Нетайч унізе.
Гэты слабак ня змог утрымаць маё цела, я ўсім тулавам наваліўся на статнага вартаўніка, і мы ўтрох разам з услончыкам паляцелі на падлогу.
– Хіба акуратней ня можаце! – злосна прамовіў я.
Вочы Ўпляйка і Нетайча вылезьлі з арбітаў.
Вартаўнікі рвануліся зь месца.
– Ну, не-е, – я пасьпеў зачапіць Упляйка, – разьвяжы.
Ён дрыготкімі рукамі сарваў зь мяне вяроўкі, вырваўся, але спатыкнуўся аб услончык і застагнаў.
Я паправіў вопратку, агледзеў месца свайго пакараньня – няўжо сапраўды бывае такое? – пераступіў небараку і пайшоў далей. Ня ведаю, як вартаўнік глядзеў мне ўсьлед, але падбегчы схапіць не наважыўся. Ды я і сам дрэнна цяміў – галава гула, ныла і зьвінела адначасова.
Я ішоў…
Аднак з маім уваскрэсеньнем уваскрос мой голад. Што б стары вяшчун у кутку майго розуму ні мармытаў – есьці хацелася па-драпежніцку.
У каменным апэндыксе на ўскраіне гораду гучалі рытмічныя рыпучыя гукі.
Карчма была набіта народам. Па адзеньні можна было меркаваць, што людзі не належалі да вышэйшага саслоўя, надта шумна размаўлялі, амаль крычалі, узбуджанымі галасамі, дый на вушах не было шкляных званочкаў.
Уздоўж доўгіх сталоў, заваленых стравамі і пітвом, сядзелі мужчыны, жанчыны, моладзь. Некаторыя перад сталамі хісталі тулавамі – танчылі пад