Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў страница 5

Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

цэглы прымасцілася і тут жа ўзнялася ў паветра натапыраная варона. Відаць, чагосьці спужалася. Ага! За крушняй сілікатнай цэглы мігнуў кудлаты каціны хвост. Кот падыходзіць да таго месца, дзе ляжала каўбаса, нюхае зямлю і, бязгучна вякнуўшы, ускоквае на плот. Вусаты прайдзісвет ступае па няроўных канцах дошак, і Тузік з Кузікам з зайздрасцю глядзяць на ката, дзівуючыся – як гэта можна хадзіць па такіх тонкіх, ды яшчэ і няроўна абрэзаных дошках?

      Хвілін пятнаццаць сабакі ляжаць каля царкоўнага парога – Кузік пры гэтым грызе галінку з шэрымі катахамі – засталася ад Вербніцы, – і прыслухоўваюцца да гулкіх галасоў з царквы.

      – Не пераблытайце: «Звеставанне» павесіце на гары, астатнія знізу…

      – Не хвалюйцеся, не пераблытаем… Як скончым – усё лішняе вынесем, і габлюшкі прыбярэм…

      – Я па абедзе жанчын прышлю, каб памылі…

      – А што, у Бычках усё згарэла? Нічога не ўратавалі?

      – Усё! – голас айца Антонія мацнее, і сабакі падхопліваюцца.

      На Вербніцу, з-за ліхенькай электраправодкі, у суседніх Бычках згарэла драўляная царква. Таму і вырашылі сустракаць Вялікдзень у недабудаваным храме: на ўсяночную прыдуць бычкоўцы, а ў малой, перабудаванай з трансфарматарнай будкі капліцы, дзе служыць айцец Антоні, можа змясціцца чалавек дзесяць, не болей.

      – Матухна з кулічамі завіхаецца. Як вызваліцца – прынясе вам падсілкавацца. Толькі ж глядзіце… – айцец Антоні хрысціцца на ўваходныя дзверы, – не ў царкве…

      – Ну… няўжо не ведаем! – гамузам адзываюцца цеслі, і брыгадзір, закаціўшы вочы, ледзь чутна шапоча: «“Звеставанне” – угары, апосталы – на зямлі».

      Па абедзе мужчыны прымасціліся на лаўжы сухога галля за царквой і прагна, у восем рук, пачалі разбіраць прынесеныя матухнай Пелагеяй пачастункі. Пачастункі былі посныя, і мужчыны з тае нагоды ўголас абураліся («Нават сабакам няма чаго кінуць!»), але, дастаўшы са дна бяздоннай кайстры дзве пляшкі гарэлкі, ураз павесялелі.

      – Ну, з богам! – выдыхнуў праз пару хвілінаў брыгадзір, куляючы чарку.

      У торбе знайшлася толькі адна шклянка, таму пілі па чарзе, піхаючы закарузлыя пальцы ў слоік з кіслай капустай.

      Тузік і Кузік сядзелі поруч, шоргалі па траве хвастамі, варушылі азадкамі, а ўчуўшы пах гарэлкі ды перакіслай капусты, разам пырхнулі.

      – Што, не смакуе? – гукнуў чарнявы маладзён: ён разліваў гарэлку. – Звыкайцеся… з трапезай нашай, – пасля такіх словаў мужчыны стрымана рагатнулі, а маладзён, адкаркоўваючы другую бутэльку, кіўнуў у бок царквы: – Відаць, Бог усё ж такі ёсць.

      – Ёсць, ды не такі, якім яго малююць, – азваўся на тое брыгадзір і, хукнуўшы ў жменю, глынуў другую чарку.

      – Усё гэта жыдоўскія штучкі, – падтрымаў размову трэці мужчына – таксама чарнявы і кучаравы, за што атрымаў мянушку Турак. Турак у свой час скончыў педінстытут і на ўсе выпадкі жыцця меў уласную думку. – Мы што, славяне, дурнейшыя за жыдоў? Ды наш фальклор куды больш красамоўны. Казку «Лёгкі хлеб»

Скачать книгу