Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў страница 8

Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

далонь халодным носам, а яшчэ падумаў, што пабачыць родную маці і тую дзяўчыну, якую страшэнна кахаў і з-за якой ледзь не кінуў семінарыю, і, апанаваны такімі думкамі, прачытаў – ад пачатку да канца – сваю ўлюбёную Восьмую Песню. Гэта яна гучала ў царкве, калі туды лезлі кудлатыя недарэкі.

      «Всю низложив смерти державу Сын Твой, Дево, Своим воскресением, яко Бог Крепкий совознесе нас и обожи…»

      Кава апоўначы

      Рыгор Мікалаевіч – малады, збольшага непітушчы кандыдат навук – выбег з ваннага пакоя і, пакідаючы на падлозе сляды мокрых ног, падбег да шафы. Высунуўшы шуфляду, дзе ляжала ніжняя бялізна, ён выцягнуў адтуль трыкатажныя трусы фірмы «Pumа», нацягнуў на жылістыя клубы і заклапочана спахмурнеў: жоўтая пляма на трусах так і не адмылася. Памацаўшы пляму дрыготкім пальцам, кандыдат скрывіўся і ўжо без ранейшага імпэту стаў насоўваць праз галаву выхадную кашулю. У галаве тым часам віравалі лічбы: сорак тысяч трэба будзе аддаць за шампан, пяцьдзясят тысяч за ружы, яшчэ дванаццаць тысяч «пацягнуць» новыя шкарпэткі: старыя ўсе скрозь прадзерліся. Агулам – сто дзве тысячы.

      Як для яго – вялікія грошы.

      – У-ф-ф! – выдыхнуў Рыгор і тут жа застыў, зачараваны. Яму ўявіліся важкія дзявочыя грудзі, прымроіліся гладкія, шырока рассунутыя калені, вуха крануў гарачы Зінчын шэпт, і кандыдат, забыўшыся на грошы, захоплена пацёр спацелыя далоні.

      Рыгор быў старым кавалерам і ўжо не першы год марыў аб жаніцьбе. Знайсці ў сталым веку годную жонку наогул цяжка, а тут яшчэ прыродная сціпласць, няўпэўненасць у сабе, малыя заробкі… Карацей, злядашчаў Рыгор без жонкі. І вось, акурат сёння, з халасцяцкай слязінай у сэрцы, сустракаў кандыдат сваё трыццацігоддзе. Адранку – была такая інстытуцкая завядзёнка – прынёс на кафедру пару пляшак віна, кіло памаранчаў, яшчэ нейкя закусь і, у час сяброўскай бяседы, пачуў ад калег шмат добрых слоў на свой адрас. «Адно кепска, Рыгор Мікалаевіч, – выгукнула пры канцы застолля загадчыца кафедры Еўдакея Ферапонтаўна, – не маеш ты спадарожніцы жыцця». Распалавініўшы памаранчу, загадчыца выцерла рукі аб насоўку і жартам прамовіла: «А вунь, Зіначка Якуніна… чым не пара? Маладая, энергічная… кандыдацкую піша…»

      Пасля такіх словаў Зіначка Якуніна густа пачырванела і абдарыла Рыгора Мікалаевіча шматабяцальнай усмешкай.

      Гэтая самая Зіначка працавала на суседняй кафедры і патрапіла на застолле выпадкова – прынесла нейкія паперы і, вядома ж, мусіла выпіць за здароўе юбіляра. Дагэтуль Рыгор не звяртаў на Зіначку аніякай увагі: была яна на пяць гадоў старэйшай, на два пальцы вышэйшай і нос мела кірпаты. Але тут штосьці зварухнулася пад сэрцам, і юбіляр, паправіўшы скасабочаны гальштук, убачыў, што Зіначка Якуніна прывабная жанчына і да таго ж – пра гэта яму гучным шэптам паведаміла Еўдакея Ферапонтаўна – мае ўласную двухпакаёвую кватэру.

      Пасля бяседы Рыгор праводзіў Зіначку дахаты. Яны ішлі па шумных вуліцах, бязладна гаманілі, і з кожным крокам у душы Рыгоравай расло, убіралася ў

Скачать книгу