Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў страница 12

Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

вораг. Другую чвэрць запар ставіць трайбаны. Кажа: аніводнага правіла не ведаеш. А я, між іншым, дыктанты на чацвёркі пішу.

      Звычайна дарогу ад школы дадому адольваем за шэсць хвілін. У Мішкі на руцэ гадзіннік, і ён любіць, выходзячы з пад’езда, засякаць час. У нашым 5-м «А» гадзіннік ёсць толькі ў яго ды ў маёй суседкі па парце Галкі Патрыкеевай. Дзесьці прыканцы ўрока толькі і чутны шэпт: «Міш, колькі засталося?» А мне і шаптаць не даводзіцца. Бяру суседку за руку, падцягваю рукаво і гляджу – колькі там націкала. І, што дзіўна, суседцы гэта падабаецца. Галка, дарэчы, законная дзеўка. Як і Мішка, вучыцца на адны пяцёркі і часцяком дае спісаць хатнія заданні.

      Мы яшчэ толькі на сярэдзіне дарогі – пераходзім бульвар, – а ўжо звініць званок на перапынак, і школьны будынак – гэта чутна нават тут, на бульвары, дрыжыць ад галасу і тупаніны. Клас наш займаецца ў другую змену, таму Чыпаліна – так мы называем старшую піянерважатую – дадумалася збіраць савет дружыны перад заняткамі. Нас з Мішкам ад гэтых сходак цягне на ваніты. Але мусім на іх хадзіць, бо Мішка старшыня савета атрада, а я звеннявы і, да таго ж, адказны за збор металалому.

      Пакуль дайшлі да школы, пакуль прабіраліся праз гаманкі натоўп першакласнікаў, пакуль узбягалі на чацвёрты паверх, пасяджэнне савета ўжо пачалося, і ў пройме дзвярэй піянерскага пакоя нас сустрэў роблена-саладжавы голас Чыпаліны:

      – Ёсць такія грызуны – суркі. Яны паспаць любяць.

      Усе глядзяць у наш бок, задаволена пасміхаюцца, а старшыня савета дружыны – круглатварая, спрэс абсыпаная рабаціннем васьмікласніца Ждановіч – лісліва пырскае ў далонь.

      – Сама ты грызуніха, – шапоча Мішка, і мы сядаем на вольныя крэслы.

      Піянерважатую завуць Святлана Іванаўна, але ўсе скрозь, нават настаўнікі, завуць яе Чыпалінай. Мянушку Святлана Іванаўна атрымала пасля таго, як зрабіла аднойчы мадняцкую прычоску: сабрала свае караткаватыя, нявызначанага колеру валасы ў пучок ды завязала на макаўцы.

      – Дык вось, паўтару для тых, хто не чуў… – піянерважатая ўжо сур’ёзнымі вачыма зыркае на Мішку. – На мінулым тыдні дадзены старт патрыятычнай ініцыятыве: сабраць металалом для зборкі дзесяці магістральных цеплавозаў. Як вы разумееце, наша піянерская арганізацыя павінна самым актыўным чынам уключыцца ў гэтую справу. Я ўчора ўвечары пайшла да майстэрань і паглядзела – колькі там сабрана металалому. Самая маленькая кучка, таварышы, у 5-га «А»! Міша Зыль… – у голасе піянерважатай з’явіліся трывожная ноткі, – адказвай: чаму так мала сабралі?

      Мішка панурвае вочы, вушы ягоныя пунсавеюць.

      – Больш было, ды старшакласнікі на свае кучы перацягнулі, – гугнявіць Мішка і па старой звычцы шморгае носам.

      Чыпаліна круціць галавой.

      – Мы ўвечары разам пойдзем і паглядзім – што ў цябе там перацягнулі.

      За спінай маёю сядзяць, выставіўшы голыя каленкі, дзве рудавалосыя сямікласніцы. Яны ўвесь час аб нечым шэпчуцца, і я міжволі наструньваю слых.

      – Ленка з 8-га «А» бачыла. Выходзілі, кажа, з Карпавічам са спартзалы, а ў Марковіч ззаду

Скачать книгу