Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў страница 15

Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

ужо скончыўся ваш збор? – пытаецца цётка Акуліна, і я, сцягваючы кеды, няўцямна мармычу:

      – На заўтра перанеслі.

      Сябрук, як ішоў у школу, наплёў пра збор. Не казаць жа, што нас ад самай раніцы выклікалі да дырэктаркі.

      – Пайду Мішку пакармлю, – ад парога азываецца суседка і, сцішыўшы голас, дадае: – Так што, Фруза, не перажывай. Пагуляе ды вернецца.

      Праз пяць хвілін маці ідзе на працу, і я сядаю за стол. Сёння серада. Першы ўрок – батаніка. Трэба штосьці пачытаць. Перагортваю падручнік, тупа гляджу на кветку канюшыны ў разрэзе і пераводжу позірк на братаў прайгравальнік. Прайгравальнік – навачасны, маркі «Камета» – Юрку падараваў бацька. А нядаўна, замоўленай бандэроллю, прыслаў замежную кружэлку з дзвюма песнямі «Бітлз». Як толькі яна з’явілася, у нашай кватэры не зачыняліся дзверы: кружэлку пераслухаў ледзь не ўвесь Юркаў чацвёрты курс. Пару чалавек прыцягвалі магнітафоны, а акулярысты бамбіза з суседняга пад’езда – Юрка кажа, што ён фотамастак, – прыходзіў з вялізным фотаапаратам і пераздымаў капэрту, у якую ўкладзена кружэлка. Капэрту таксама ўсе перагледзелі-перамацалі. Цяпер стаіць у серванце, за шклом, і Юрка не дазваляе яе адтуль выцягваць.

      Спаўзаю з крэсла, падымаю накрыўку прайгравальніка, але кружэлкі на дыску няма. Няма і капэрты за шклом. Брат, відаць, прыхапіў на заняткі.

      Вучыць батаніку зусім неахвота. Дый вочы смыляць ад недасыпу: учора цягаўся да ночы, а сёння падняўся з цёмнага рана. Кладуся на сваю ўлюбёную канапу, закідваю рукі за галаву і думаю пра тое, што русічка да Амерыкі і сапраўды не даляціць. Вунь, ля 19-й школы, дзядзька ўпаў у каналізацыйны люк і то апынуўся ў рэанімацыі. А тут шахта глыбінёй 12 тысяч кэмэ. Заплюшчваю вочы і ўяўляю, як падхорцісты, у высокім цыліндры і з рэдкай бародкай амерыканец – такіх увесь час малююць у карыкатурах – зазірае ў цёмную зеўру шахты і ў лабешнік яму стукае русічкін туфель. Амерыканец ловіць яго няўклюднай рукой, штосьці абурана гарлае – я нават чую ў зямных нетрах глухое рэха, – і шпурляе абутак назад у шахту. Амерыканец пацірае лабешнік. Добра яшчэ, туфель быў пры канцы лёту, згубіў былую хуткасць. – Ху іс эбсэнт тудэй?! – гучна крычу амерыканцу і заўважаю ў яго руках бліскуча-чорную бомбу. На баку бомбы – як падалося, Мішкавай рукой – крэйдай напісана літара «А». Падхорцісты падлюка хоча кінуць яе ў шахту, каб тая гакнула на нашым баку. – Сіт стыл! Оупэн ё бук! – гарлаю штосілы і размежваю павекі… Кот Маркіз, пабачыўшы, што я прачнуўся, трэцца вусамі аб ножку крэсла, бязгучна яўкае – просіць даць смятаны. Здаецца, і заснуў на хвіліну, а на гадзінніку палова на адзінаццатую. Трэба збірацца ў школу.

      Батаніку ў нас вядзе Капіталіна Іванаўна. Сухарлявая і задышлівая пенсіянерка. Ад яе манатоннага голасу кожнага разу цягне на сон. І калі добрая палова класа пачынае торкаць насамі, пенсіянерка прахопліваецца, тыцкае ўказкай у схематычную выяву кветкі, што вісіць на дошцы, і голасна прамаўляе:

      – Вось гэта што? Гэта тычы…

      – …Нка-а! – абуджана гукаем мы.

      – А вось гэта што? Гэта пес…

      – …Ці-ік! –

Скачать книгу