Звычайны шоу-бізнес (зборнік). Юры Несцярэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка страница 7

Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

а ў дадатак – разуменне таго, што бубнаў усё роўна не чутно, – прымусілі і бубнача ў рэшце рэшт пакінуць працоўнае месца.

      Самы малодшы з усіх музыкаў – гітарыст (у чатырнаццаць год пачуццё адказнасці вымушала яго заставацца на імправізаванай сцэне пры любых абставінах) працягваў выконваць набор сваіх шлягераў. Шукаць калег не было ні часу, ні магчымасці. А ў зале пакуль што ніхто не заўважыў адсутнасці музыкаў. А можа, хто і заўважыў, ды быў упэўнены, што так і задумана? Сольная праграма юнага гітарыста?

      Адзінае, што замінала выступоўцу, – гэта мясцовыя аматары барабаннага мастацтва, якія заўважылі вакантнае месца за ўдарнай устаноўкай. Яны па чарзе залазілі на вольнае крэсла і хто як мог перадавалі рытм і дынаміку твора. Гралі яны чым папала, і гітарыст час ад часу збіваўся з уласнага рытму, калі падаў на падлогу які-небудзь барабан ці валі лася стойка з талеркай. Энтузіясты барабанных спраў маглі не падзяліць між сабой чаргу, і тады ўзнікала кароткатэрміновая бойка. Нарэшце іхні калектыў распаўся, разваліўшы заадно і ўдарную ўстаноўку, якую “барабаншчыкі” так і не здолелі сабраць у зыходнае становішча…»

      Пасляслоўе і каментары шырокавядомага крытыка Н. Рэкамендацкага (прадстаўніка грамадскага аб’яднання «Вузкае кола»)

      Roadhouse

      Тэкст, які мы разглядаем у дадзеным выпадку, з’яўляецца ўрыўкам з твора «Варыяцыі на асноўную тэму». Аўтар прапануе апісанне творчай дзейнасці з часоў свайго ранняга юнацтва, а дакладней – перыяду ўдзелу ў складзе ансамбля сельскага дома культуры вёскі Л. З аналізу гэтай тэмы вынікае, што мы маем у наяўнасці расповед пра пачатак нялёгкага музычнага шляху – першыя напаўафіцыйныя клубныя (ніяк іначай) выступленні, першы выязны нідзе не анансаваны канцэрт, першы неафіцыйны ганарар, першая спроба ўжывання алкаголю, выпрабаванні гастрольнага жыцця і гэтак далей. Самі сабой напрошваюцца аналогіі з падпольнымі ўстановамі ЗША перыяду «сухога закона», у якіх гралі блюз (адкуль і алегарычная назва артыкула – «Roadhоuse»[1]). Існуе меркаванне, што пры пэўных магчымасцях можна было б зняць нядрэнны блокбастар на тэму айчыннага музычнага руху ў правінцыі.

      Па максімуму скарачаючы аб’ём працы, спынімся на дадатковых матэрыялах, што маюць для нас найбольшую каштоўнасць. У іх выкарыстоўваецца некалькі асноўных тэмаў і вобразаў, што ствараюць сапраўднае мазаічнае палатно, з дапамогай якога і адлюстроўваецца рэальная карціна падзей.

      Тэма дарогі. Вобраз яе ўзнікае ў любых інфармацыйных блоках, якія закранае аўтар. Напрыклад, з незалежных крыніц вядома, што звычайна «на працу» разам з іншымі ўдзельнікамі калектыву герою трэба было дабірацца за сем кіламетраў на апошнім аўтобусе (гл. Архіў аўтобусных раскладаў на пачатак 80х гг. ХХ ст.). Усе калегі, больш самастойныя і дарослыя музыкі, пасля вечара адпачынку заставаліся начаваць у вёсцы Л. А галоўнаму герою (чытай – аўтару ўрыўка. – Заўв. рэд.), асабліва ў першыя часы, даводзілася

Скачать книгу


<p>1</p>

Roadhouse – добрае, правільнае месца (Слоўнік ідыяматычных выразаў і слэнгу. ЗША, 1921); 2) roadhouse – пітны дом, шынок, карчма за горадам (там, дзе не дзейнічаюць гарадскія абмежаванні на продаж спіртнога), з ежай, танцамі, азартнымі гульнямі. Выраз можна знайсці: Jeff Healey Band (When The Night Comes Falling Down), а. C. Reed (Roadhouse Blues); 3) «Road House» – «Прыдарожная ўстанова», фільм рэжысёра Роўдзі Хэрынгтона, 1989, ЗША. У галоўнай ролі Патрык Суэйзі. Песня «Roadhouse Blues» уключана ў саўндтрэк у выкананні Jeff Healey Band, якія зняліся там жа ў эпізадычных ролях.