Звычайны шоу-бізнес (зборнік). Юры Несцярэнка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка страница 10
Праз тры тыдні, вызначаных барадатым выкладчыкам, ні я, ні Лёха не патрапілі на справаздачнае мерапрыемства музычнай вучэльні. Шчыра прызнацца, калі я набываў квіткі, чамусьці на дзевяноста дзевяць адсоткаў быў упэўнены, што не прыеду на той канцэрт, хоць сам сябе спрабаваў падмануць і ў думках прымушаў: трэба ехаць! Але нейкі нябачны суразмоўца ўнутры мяне, настроены дастаткова скептычна, нібыта адмахваўся: пабачым, пабачым… Набыццё квіткоў было, напэўна, маім своеасаблівым парывам у жаданні спрычыніцца да нейкага таемнага і важнага працэсу, ды яшчэ – не пакрыўдзіць выкладчыка. Дзве паперкі з пазначанымі на іх нумарамі месцаў у актавай зале вельмі доўга акуратна ляжалі ў маім нататніку, нагадваючы засушаны адмысловы талісман – прыпынены ў часе шанец далучэння да музычнага братэрства.
Можа быць, яны захоўвалі сапраўднае чараўніцтва, таямнічы сэнс загадкавага словаспалучэння «апошні шанец»? У хуткім часе я патрапіў у зусім іншыя аўдыторыі, якія ў мяне да сённяшняга часу атаясамліваюцца са святлом. Вялікія светлыя вокны, светлыя сцены, прасторныя калідоры, святло цікавых людзей, цеплыня адносінаў і прыгажосць пачуццяў. Гэта быў вельмі кароткі перыяд, выпадковы і заканамерны, нялёгкі і шчаслівы – працяг майго «Апошняга шанцу». Квіткі даўно згубіліся, а яго адчуванне засталося.
Апошні шанец выйсці ў людзі
Так час ад часу здараецца – ты едзеш у Ленінград на провады сябра ў войска. Бывае яшчэ – былая твая ся броўка стала яго нявестай. Нічога дзіўнага, што праз яе вы і пазнаёміліся, і цяпер называеце адзін аднаго сябрамі.
Сітуацыя складаецца так (звычайна бліжэй да поўначы), што ў інтэрнаце на Васільеўскім востраве прызыўніку трэба пабыць сам-насам з яго каханай прыкладна да раніцы. Усё ж такі апошняя ноч, і дзяўчыне няёмка дзяліць яе на траіх. Ну, у сэнсе – сядзець за сталом да світанку і піць утраіх каву. Таму, як сапраўдны джэнтльмен, крыху хістаючыся, ты про ста выходзіш у раннекрасавіцкую ноч з думкамі: «Дзе наша не прападала…». І трываеш гадзіны дзве. Трэба ведаць, што такое надвор’е на беразе Фінскага заліва на пачатку вясны. Словы «страшэнны холад» ці «мацнейшы вецер» і блізка не перададуць незабыўныя ўражанні.
У аграмадным гатэлі побач з пірсам не гарыць ніводнае вакно. Гэта надае месцу выгляд мёртвай планеты. Ты проста «рубішся» на хаду, пакуль ідзеш на другі бок гатэля, туды, дзе пляскочуць хвалі. Прысесці ці прылегчы немагчыма, бо бетон настыў так, што, зрабіўшы спробу прыладкавацца дзе-небудзь, даводзіцца падскокваць, быццам абліўшыся кіпнем.
Ахоўнік на судне, з аўтаматам і ў кажуху да палубы, хавае ўсмешку і крычыць зверху з трапа: «Не-не, брат, у нас нельга пераначаваць…» Алкаголь ужо амаль выветрыўся, ты згорбіўся, брыдзеш