Звычайны шоу-бізнес (зборнік). Юры Несцярэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка страница 12

Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

«эпохай алкагольнай залежнасці» ці, напрыклад, «гісторыяй выжывання чалавецтва ва ўмовах гарэлачнай экспансіі». А можа, гэта будзе «перыяд татальнага паслаблення імуннай сістэмы карэннага насельніцтва планеты пад уплывам формулы спірту»?..

З сучаснай фантастыкі, Беларусь, 2001

      Cустрэнемся пасля адзінаццаці

      Гэтую перадачу, што запрашала на сустрэчу ў даволі позні час па суботах, калісьці я чакаў з такім натхненнем, што сённяшнія аматары штодзённых каналаў кшталту «MTV» ды «VIVA» наўрад ці зразумеюць мой былы імпэт. Здаецца, быў перыяд, калі «Сустрэнемся пасля адзінаццаці»[2] на Беларускім рэспубліканскім тэлебачанні нейкі час не выходзіла, але дакладна памятаю: калі мяне забралі ў войска, яе выпускі зноў пачалі рэгулярна з’яўляцца.

      Такім чынам – асобная рота аэрадромнага забеспячэння, узвод сувязі на адным з аэрадромаў былой Беларускай ваеннай акругі. Глядзець тэлеперадачы пасля адбою лічыцца грубым парушэннем вайсковага раскладу. Але ж для таго яна і дысцыпліна, каб час ад часу яе парушаць.

      Адметнасць службы «сініх пагонаў» (так называлі нас «чорныя», «чырвоныя», «зялёныя» ды іншыя рознакаляровыя «пагоны») – гэта доступ да неверагоднай колькасці спірту. Парадокс заключаўся ў тым, што афіцэры і прапаршчыкі рэгулярна карыстацца такім важным стратэгічным прадуктам магчымасці не мелі. Акрамя начальніка складу ГЗМ (што азначае «гаруча-змазачныя матэрыялы»).

      У дадзеным выпадку спірт, напэўна, трэба разглядаць больш як змазачны, чым гаручы матэрыял, бо ён у якасці тэхнічнага сродку прызначаўся для знешняй прамыўкі шкла ў кабінах пілотаў ва ўмовах нізкіх тэмператур на вялікай адлегласці ад зямлі. Ды яшчэ ў невялікіх колькасцях для прафілактычнага абслугоўвання ўсёй аэрадромнай апаратуры. Ён паступаў на склад ГЗМ тонамі і захоўваўся ў цыстэрне на пасту № 3.

      Пломба, якой апячатвалі кран, падраблялася вельмі проста – добры пластылінавы злепак залівалі эпаксіднай смалой, і па зацвярдзенні копія пломбы была гатовая. Але ў свой час гэта і быў самы стратэгічны сакрэт нашай часці на ўзроўні сапраўднай ваеннай таямніцы.

      П’янства ў асобнай роце аэрадромнага забеспячэння стала ўсеагульным і несла ў сабе рысы стыхійнага бедства. Камандзір роты дарэмна спрабаваў нешта зрабіць. У некаторых байцоў з’явіліся пэўныя анамаліі на глебе алкагалізму – яны пачыналі піць адразу пасля каманды «Пад’ём».

      Яшчэ ўдзень, калі мы адпачывалі ў казарме перад заступленнем у нарад, я выпадкова прачытаў у тэлепраграме, што сёння, у суботу, павінна быць добра мне вядомая і цікавая амаль што для аднаго мяне з усёй нашай інтэрнацыянальнай роты перадача на канале БТ.

      Калі мы з’явіліся на развод у якасці замены байцоў узвода аховы, яшчэ нічога не прадказвала ніякіх сур’ёзных падзей. Усе салдаты былі ў добрым фізічным стане. Начальнік варты, пра якога нельга было і падумаць, што ён можа парушыць дысцыпліну, прыняў усе пасты. Іх было тры. Пост № 1 лічыўся сакрэтным. Гэта быў своеасаблівы

Скачать книгу


<p>2</p>

Напрыканцы 70-х – пачатку 80-х першая рэгулярная перадача пра сучасную музыку на адзіным беларускім, гэтак званым «другім», нацыянальным, канале (БТ). На «першым» (агульнасаюзным) канале былі «Мелодии и ритмы зарубежной эстрады» – нешта кшталту адмысловых музычных міжнародных навінаў, якія трансляваліся таксама па выхадных днях. Больш у Беларускай ССР ніякіх каналаў не было. Аб іншых музычных перадачах рокавага, джазавага ці нейкага альтэрнатыўнага ў адносінах да афіцыйнай эстрады напрамку не магло быць размовы. Калі ў «Международной панораме», адмысловым палітычным аглядзе на першым канале, мільгаў дзесяцісекундны сюжэт пра заходнюю рок- ці поп-музыку (зразумела, у адмоўным ідэалагічным кантэксце) – гэта было сапраўднай сенсацыяй для айчынных меламанаў. Адпаведна, у плане набыцця пазітыўнай культурнай інфармацыі.