Звычайны шоу-бізнес (зборнік). Юры Несцярэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка страница 8

Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

палатна на абочыну. З адлігай асфальт цалкам ад крыўся, а па баках дарогі засталіся ляжаць вялізныя горы падталага, а потым адразу замерзлага снегу.

      Каня пусцілі па асфальце. Бедная жывёліна цягнула сані, якія жудасна скрыгаталі на ўсё наваколле, таму аб нападзе драпежнікаў можна было не хвалявацца – гэты сапраўдны беларускі стогн мог напужаць і ваўкоў, і рысяў, і мядзведзяў, разам узятых.

      Убачыўшы, што конь не можа далей цягнуць сані па асфальце, “кіроўцы” вырашылі паехаць па заснежаным полі ўздоўж дарогі. Паспрабавалі пераадолець аграмадныя камякі цвёрдага, як камень, снегу на ўзбочыне. У выніку “экіпаж” перакуліўся, і ўсе, разам з санямі і канём, паляцелі ў глыбокі кювет. Дзякуй богу, жывёліна нічога сабе не зламала. Ды і ўсе астатнія пасажыры і кіроўцы засталіся цэлымі…»

      Магчыма, гэтыя прыгоды для аўтара пазней, прыкладна праз два гады, знайшлі свой адбітак у незабыўным канферансе падчас навагодняга канцэрта 1982 года: «Я думаю, што кожны з вас катаўся на конях, але ці задумваўся – едзе ён на сваім кані ці на чужым?..». Пасля чаго быў выкананы тагачасны хіт са словамі: «Мне всегда во все года с конём везло. Но везенье – непростое ремесло. И когда пройдёт удача стороной – на моём коне окажется другой. А всё могло бы быть совсем не так…» (гл.: Ахова аўтарскіх правоў, спісы твораў. М.: А. В. Макарэвіч).

      Тэма дарогі нечакана знаходзіць працяг у выкарыстанні (у межах дадзенага даследавання) мемуараў былога супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі, якія выпадкова маюць дачыненне да нашага героя: «…Разнастайнасць “службовай” да стаўкі музыкаў да месца пражывання ўражвала сваёй арыгінальнасцю. Напрыклад, мелі месца паездкі на матацыкле маркі “Восход” (без каляскі). Сярод мясцовага насельніцтва вёскі Л. лічылася, што тры чалавекі на два колы матацыкла – гэта норма. Прадстаўнікі транспартнай эліты ўласнымі дзеяннямі доўгі час спрабавалі ўнесці папраўку ў рэгіянальныя правілы дарожнага руху аб колькасці пасажыраў, але існавала старажытная мясцовая прыкмета – калі аднекуль у вас за спінай з’яўляецца міліцэйскі “уазік” з мігалкай, гэта значыць, папраўка яшчэ не працуе.

      Што робяць дасведчаныя кіроўцы матацыклаў у такіх выпадках? Яны набіраюць абароты. Не заўсёды, праўда, атрымліваецца выруліць на скрыжаванні, і тады даводзіцца ўразацца ў плот бліжэйшага агарода. Па няпісанай інструкцыі, усе тры “наезнікі” збягаюць (дзякуй богу, што засталі ся цэлыя і здаровыя), а “Восход” з паўгода стаіць на так званай “штрафпляцоўцы” мясцовага РАУС, дзе яго памалу разбіраюць на запчасткі. Але, што б хто ні гаварыў, дастаўка музыканта адбылася. Як адбывалася яна і ўва многіх іншых выпадках – у кузавах грузавікоў, у трактарных ці экскаватарных кабінах, у калясках матацыклаў. Карацей, звычайным транспартам тагачаснага шоу-бізнесу…»

      Нездарма ў недалёкай будучыні галоўны герой гэтых падзей створыць гурт пад назвай «Апошні шанец». Відаць, акалічнасці існавання ў папярэднім музычным асяроддзі паўплывалі на лад жыцця, светапогляд,

Скачать книгу