Звычайны шоу-бізнес (зборнік). Юры Несцярэнка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка страница 11
Але ж дзверы такія нахабныя – зачыняюцца, калі ты апынуўся якраз на апошняй прыступцы! Ты ўсё ж выскокваеш, з ляскатам і грукатам, амаль што на хаду. Нехта з культурных піцерскіх пасажыраў, каб дапамагчы табе, крычыць: «Водитель!..» Кіроўца цісне на тормаз, увесь тралейбус паварочвае галовы ў твой бок. Зразумела, Ірка таксама! Не пазнаць цябе, нават са спіны, немагчыма. Як заўсёды некалькі апошніх год, твае доўгія русыя валасы спрабуюць дацягнуцца да джынсаў «Levi’s». Як звычайна, – ці гэта халоднае лета, ці любы месяц зімы, – ты не здымаеш з плячэй карычневай скураной лётнай курткі. Падарунак бацьку ад знаёмага афіцэра Ваенна-Паветраных Сілаў – эксклюзіўная рэч. Фігура, хада, пастава? Не ведаю дакладна, якім чынам, але неяк так адбываецца – прадстаўнікі аднаго полу па гэ тых самых прыкметах беспамылкова ідэнтыфікуюць прад стаўнікоў полу супрацьлеглага…
У ваенкамат ты паспяваеш і сябра праводзіш як належыць. Пазней высветліцца, што ён патрапіў на афганскую мяжу (пасля войска, дарэчы, яны ажэняцца з той самай ся броўкай з інтэрната, у іх атрымаецца выдатная сям’я).
А ты праз пару месяцаў развітваешся са сваёй змрочнай шэрай правінцыйнай навучальнай установай і падаеш дакументы на падрыхтоўчыя курсы ў светлую сталічную ВНУ. Такое час ад часу таксама адбываецца.
Калі-ніколі яшчэ здараецца, быццам бы нешта надыходзіць, – і ты цэлы месяц займаешся, не адрываючы галавы ад падручнікаў. Напрыклад, перачытваеш палову школьнай праграмы па літаратуры, да якой не датыкаўся апошніх гадоў пяць-шэсць.
Трэба адзначыць у гэтым ланцугу выпадковасцяў, што заняткі на курсах вядуць найцікавейшыя людзі, і ты про ста заўсёды знаходзішся ў стане лёгкага шоку – ад таго, як яны нечакана і нестандартна падаюць вучэбны матэрыял. Усё, што адбываецца, проста непараўнальна з тваім папярэднім студэнцкім досведам! Гэта будзе гучаць пафасна, але ты ніколі ў жыцці не хацеў так вучыцца (скажам шчыра, што ў школе ты не напісаў ніводнага сачынення – няма чым ганарыцца, але так ёсць: першае ў жыцці было напісана на уступным іспыце пасля вышэйзгаданых курсаў).
І вось ты прыязджаеш дадому на пару дзён, што пасля заканчэння курсаў даюцца на падрыхтоўку да іспытаў. І нечакана на цябе абрынаецца моцны бацькоўскі гнеў. Ты ўвогуле не разумееш, пра што гаворка, калі мама пачынае галасіць: «Мы яму дапамагаем, мы яго на вучобу накіравалі, а ён, такі-растакі, усе грошы траціць, каб па піцерах раз’язджаць…»
Ты, стаміўшыся шукаць логіку, – а старыя не хочуць слухаць ні тваіх пытанняў, ні тваіх адказаў, – выстаўляеш бацькоў вар’ятамі (хай прабачаць яны за тое непаразуменне) і з нялёгкім сэрцам едзеш назад да Менску.
Такое здараецца – ты проста не можаш ведаць (бо сапраўды быў вельмі заняты сваімі новымі справамі), што ў самы адказны, можна сказаць, пераломны