Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская страница 6

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская Пранціш Вырвіч

Скачать книгу

ў Вену! – скрозь зубы заявіў жонцы. – Там не трэба хавацца ў сутарэнні, каб нармальна вывучаць анатомію! Невукі!

      – Супакойся, Варфаламей, – прамовіў граф Разанцаў, які ішоў услед за сябрам. – Сам жа казаў – новае заўсёды сустракаюць падазрона. Успомні, у Лейпцыгу аднаго нашага прафесара ўвогуле ў турму пасадзілі пасля падобнага ж дакладу. Як казаў Сенека, aequo animo audienda sunt imperitorium convincia (Належыць абыякава выслухоўваць папрокі невукаў – лац.).

      Ага, скеміў Пранціш, значыць – яшчэ адзін Лёднікаў аднакурснік, скароны ягоным геніем. Відаць, Лёднік быў такім яркім персанажам ва ўніверсітэце, што яго ведалі ўсе. Міхайла Разанцаў паклаў руку на плячо доктара.

      – Колькі разоў гаварыў, Варфаламей – ты павінен ехаць у Санкт-Пецярбург! Цябе прымуць у Расійскую акадэмію, я табе забяспечу практыку ў палацах – магчыма, і да самой царыцы дойдзем. Яе імператарская вялікасць мае вялікую схільнасць да навукі… Часопісы выпісвае з Еўропы… Што ты забыўся ў езуітаў? Прыдзе час, павер, ён не за гарамі – усё тут пераменіцца, і ў краіне, і ў адукацыі, акадэмія зробіцца цалкам свецкай, будзе і медычны факультэт… А можа, і асобны медычны ўніверсітэт. Тады і вернешся, калі захочаш.

      – Пакуль магчыма нешта рабіць на радзіме, буду рабіць, – прабурчэў Лёднік. – Дарэчы, прывітанне пану Вырвічу…

      Доктар, успомніўшы пра свецкія манеры, прадставіў Пранціша і графа адно аднаму, узяў сына за руку, усміхнуўся знерваванай жонцы і рушыў з аўдыторыі, выпрастаны, як аршын глынуў.

      – Езуіты збіраюцца Бутрымаву кафедру прыкрыць, – дарогай цішком тлумачыла Пранцішу засмучоная Саламея, пакуль Лёднік і граф Разанцаў перагаворваліся, ідучы паперадзе. – Пакінуць яго загадваць аптэкай, каб надалей лекі рыхтаваў, напэўна, і лекцыі чытаць дазволяць па хіміі ці што там палічаць найменш шкодным. Не прападзем, вядома – лекарская практыка нікуды не падзенецца. Але Бутрым так марыў пра беларускую медычную школу, кшталту венскай ці лейдэнскай. А цяпер…

      Ведаючы былога алхіміка, можна было прадказаць, што ён так проста не здасца і невядома што ўтворыць на сваю мудрую галаву.

      Пранціш прыслухаўся: Разанцаў усё ўгаворваў свайго Варфаламея ехаць у Расею.

      – Паслухай, зараз не тыя часы, калі ўрача Антона Нямчына на кавалачкі разадралі на Маскве-рацэ, а Лявону Жыдовіну, які лячыў сына Івана Трэцяга ад камчука, галаву адсеклі… Іншаземных дактароў у нас шануюць! Тым болей – ты адзінаверац.

      Лёднік неахвотна адбіваўся:

      – Нярускіх дактароў у вас не любяць па-ранейшаму, думаеш, не ведаю, што па Аптэкарскім дэпартаменце быў загад, каб рускія вучні елі і жылі асобна ад іншаземнага настаўніка, “дабы не оскверниться”. Дый увогуле лекар сёння – фігура несамавітая.

      – Успомніў Аптэкарскі дэпартамент стогадовай даўніны! Гэта калі аптэкара Брэмбарга выгналі з Масквы за тое, што выставіў у вітрыне шкілет? Цяпер у нас Кунсткамера, у якой заспіртаваныя эмбрыёны, прэпараваныя дзіцячыя трупы з

Скачать книгу