Голад (зборнік). Кнут Гамсун

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Голад (зборнік) - Кнут Гамсун страница 5

Голад (зборнік) - Кнут Гамсун Noblesse Oblige

Скачать книгу

змоўк. Гаспадар падышоў да самага прылаўка.

      – Праўда? – сказаў ён і з цікаўнасцю паглядзеў на мяне.

      – Гэтым алоўкам, – працягваў я спакойна, – напісана маё трохтомнае сачыненне пра філасофскае пазнанне. Няўжо вы не чулі пра гэта?

      І гаспадару падалося, што ён чуў імя, назву.

      – Сапраўды, – сказаў я, – гэта мой твор! Таму не дзіўна, што я захацеў атрымаць назад гэты агрызак алоўка: ён мае для мяне занадта вялікую цану, ён для мяне ўсё роўна што маленькі чалавечак. Я вельмі ўдзячны яму за добрае стаўленне да мяне і не забуду гэтага, так, так, напраўду, не забуду, даю слова, такі ўжо я чалавек, а ён гэтага цалкам заслужыў. Да пабачэння.

      Я пайшоў да дзвярэй з такім выглядам, нібы я ў гэтай хвілі мог кіраваць чалавечымі лёсамі. Ліхвяр два разы ветліва пакланіўся мне ўслед, а я зноўку павярнуўся да яго і прамовіў: «Да пабачэння!»

      На сходах мне напаткалася жанчына з валізкаю. Бачачы маю самазадаволеную фізіяномію, яна нясмела саступіла ўбок, я ж інстынктыўна стаў мацаць у кішэні, каб даць ёй што-небудзь: нічога не знайшоўшы, я апусціў галаву і прайшоў міма. Крыху пазней я пачуў, як яна стукаецца да ліхвяра: на ягоных дзвярах былі сталёвыя краты, і я адразу пазнаў гук – так яны бразгочуць, калі па іх стукаюць сагнутымі пальцамі.

      Сонца свяціла з паўднёвага боку, быў прыблізна поўдзень. Народу на вуліцах паболела, надышоў час праходак, і натоўпы людзей, раскланьваючыся, з усмешкамі на тварах, нібы тыя хвалі, каціліся па вуліцы Карла Юхана. Я расставіў локці ў бакі, увесь сцяўся ў камяк і праслізнуў паўз купку знаёмых, што стаялі непадалёк ад універсітэта і глядзелі на натоўп. Потым я пайшоў вуліцаю ўгару, у палацавы парк, дзе аддаўся глыбокаму роздуму.

      Як жа весела і лёгка ўсе гэтыя прахожыя круцяць галовамі, якія светлыя іхнія думкі, як свабодна слізгаюць яны па жыцці, нібы па паркеце бальнай залы! Ні ў кога з іх я не бачу смутку ў вачах, на іх плячах не вісіць ніякага цяжару, у іх ціхамірных душах, здаецца, няма ані змрочнага клопату, ані ценю таемнай пакуты. А я блукаў сярод тых людзей, малады чалавек, які ледзьве пачаў жыць і які забыўся ўжо, што такое шчасце! Гэтая думка не пакідала мяне, і я адчуваў, што стаўся ахвяраю жахлівай несправядлівасці. Чаму ў апошнія месяцы мне жывецца гэтак невыносна цяжка? Маю неазмрочаную душу нібы падмянілі. Мяне ўсюды падпільноўвалі адно горкія расчараванні. Варта было мне прысесці на лаўку або зрабіць хоць крок, як на мяне адразу абвальваліся нейкія бязглуздыя і нікчэмныя недарэчнасці, яны ўрываліся ў мой унутраны свет, змушалі папросту марнаваць сілы. Сабака, які прабег побач, жоўтая ружа ў пятліцы якога-небудзь спадара маглі абудзіць ўва мне думкі і доўгі час займаць мяне. Што ж са мною здарылася? Няўжо ксты Боскія паказалі на мяне? Але чаму на мяне? Чаму не на якога-небудзь іншага чалавека, які жыве хай сабе ў Паўднёвай Амерыцы, калі ўжо на тое пайшло? Чым больш я думаў, тым больш неспасцігальным мне ўяўлялася, што менавіта я абраны Богам за аб’ект ягоных выпрабаванняў! І як

Скачать книгу