Голад (зборнік). Кнут Гамсун
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Голад (зборнік) - Кнут Гамсун страница 7
Дзядок сядзеў ціхенька і пра нешта думаў. Чаму ён не трымае газету як усе, а загарнуў яе так, што не відаць загалоўка? Што гэта за падкопы такія? Ён, відаць, нізавошта на свеце не хацеў выпусціць гэты скрутак з рук. Ён, мабыць, не наважваўся нават пакласці яго ў кішэню. Я гатовы быў даць адсячы сабе галаву, што гэта быў не просты скрутак.
Я глядзеў у паветра. Ужо само тое, што не было аніякае магчымасці пракрасціся ў гэтую таямніцу, да ачмурэння распальвала ўва мне цікаўнасць. Я шнарыў у кішэнях, хацеў прапанаваць што-небудзь гэтаму чалавеку, уступіць з ім у размову, намацаў кніжачку з талонамі, дастаў і тут жа зноў схаваў яе. Раптам я асмялеў, паляпаў сябе па пустой бакавой кішэні і сказаў:
– Ці не магу я прапанаваць вам цыгарэту?
Вядома, дзякуй, але ж ён не курыць: давялося кінуць праз хваробу вачэй, ён амаль аслеп. Зрэшты, вялікі дзякуй!
– А ці даўно ў вас хворыя вочы? Напэўна, вам зусім нельга чытаць? Нават газет?
– На жаль, нават газет!
Дзядок павярнуўся да мяне. На яго хворых вачах былі відны бельмы, з гэтае прычыны вочы, здавалася, ашклянелі, пагляд з-пад белай павалокі быў непрыемны да агіды.
– Вы не тутэйшы? – спытаў ён.
– Але…
Няўжо ж ён не можа прачытаць нават назву газеты, што ў яго руках?
– З цяжкасцю…
Зрэшты, ён адразу зразумеў, што я не тутэйшы, здагадаўся з вымаўлення. Гэта так проста, бо ў яго вельмі тонкі слых. Начамі, калі ўсе спяць, ён нават дыханне ў суседнім пакоі чуе…
– Але я вось што хацеў спытаць: вы дзе жывяце?
Мне адразу ж захацелася зманіць. Я схлусіў міжволі, сказаў без намеру і задняе думкі:
– На плошчы Святога Улафа, дом два.
– Праўда?
А ён жа ведае на плошчы Святога Улафа кожны камень. Там ёсць фантан, некалькі ліхтароў, дрэвы, ён усё памятае…
– Каторы, вы сказалі, нумар?
Я, змучаны дакучлівай думкай пра газету, вырашыў пакласці гэтаму канец і ўстаў. Таямніца абавязкова павінна была раскрыцца.
– Раз вам няможна чытаць газеты, навошта ж…
– Вы, здаецца, сказалі, што жывяце ў доме нумар два? – працягваў ён, не заўважаючы майго хвалявання. – Свайго часу я ведаў усіх жыхароў у гэтым доме. Як завуць вашага гаспадара?
Каб адчапіцца ад яго, я сказаў першае, што прыйшло ў галаву: прозвішча прыдумаў тут жа, на месцы, каб гэты назола супакоіўся.
– Хапалаці, – сказаў я.
– Ну так, Хапалаці, – кіўнуў ён і дакладна паўтарыў гэтае цяжкое прозвішча.
Я са здзіўленнем глядзеў на яго: ён сядзеў з вельмі сур’ёзным выглядам, і твар у яго быў задуменны. Не паспеў я вымавіць гэтае дурнаватае прозвішча, якое раптоўна прыйшло мне ў галаву, як чалавек асвойтаўся з ім і зрабіў выгляд, што чуў яго раней. Між тым, ён паклаў свой скрутак на лаўку, і я адчуваў, як хваля цікаўнасці захліствае