Голад (зборнік). Кнут Гамсун

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Голад (зборнік) - Кнут Гамсун страница 8

Голад (зборнік) - Кнут Гамсун Noblesse Oblige

Скачать книгу

яшчэ што-кольвечы казаць.

      Я роспачна прыдумаў чарговыя дзве байкі, увайшоў у азарт і шапнуў, што Хапалаці цэлыя дзевяць гадоў быў міністрам у Персіі.

      – Вы, мабыць, і ўявіць сабе не можаце, што гэта значыць   – быць міністрам у Персіі? – спытаў я. – Там міністр важнейшы, чым у нас кароль, гэта амаль усё роўна што султан, калі вы ведаеце, хто гэта такі. Але Хапалаці быў на вышыні і ані разу не схібіў.

      І я расказаў пра Юлаялі, яго дачку, чараўніцу, прынцэсу, якая мела трыста рабыняў і спачывала на ложку з жоўтых ружаў; яна была найпрыгажэйшай істотаю, якую я калі-небудзь бачыў, – хай мяне Бог пакарае, – роўнай з ёю я не сустракаў у жыцці!

      – Тое значыць, што яна была гэткая прыгожая? – разгублена запытаў стары, апусціўшы вочы.

      – Прыгожая? Яна непараўнальная, панадліва салодкая! Вочы ядвабныя, рукі – нібы з бурштыну выштукаваныя!

      Адзін позірк яе спакушаў, як пацалунак, і калі яна клікала мяне, яе голас, як струмень віна, п’яніў маю душу. Ды і чаму б ёй не быць гэткай пекнай? Ці ён мяркуе, што яна якая-небудзь пасыльная з касы або служыць у якім-небудзь пажарным ведамстве? Ды яна – проста нябесная істота, нешта казачнае.

      – Ага, вядома, – прамовіў ён, крыху агаломшаны.

      Яго спакой надакучыў мне, я быў усхваляваны сваім голасам і казаў зусім сур’ёзна. Я не думаў больш пра скрадзеныя паперы, пра змову на карысць якой-небудзь замежнай дзяржавы. Маленькі, пляскаты скрутак ляжаў паміж намі на лаўцы, але ў мяне ўжо не было аніякага жадання зазірнуць у яго і даведацца, што ў ім ляжыць. Я быў захоплены ўласнымі думкамі, перад вачыма ў мяне праносіліся дзівосныя вобразы, кроў ударыла мне ў галаву, і я смяяўся з усяе моцы.

      А стары быццам збіраўся сыходзіць. Ён прыпыніўся і, каб не адразу скончыць размову, спытаў:

      – Напэўна, у гэтага Хапалаці велізарныя багацці?

      Як мог гэты сляпы агідны стары распараджацца чужым прозвішчам, якое я прыдумаў, – так, нібы яго можна было ўбачыць на кожнай шыльдзе ў горадзе? Ён ані разу не запнуўся, не перакрывіў аніводнага гуку, прозвішча адбілася ў яго памяці і трывала ўкаранілася там. Я злаваўся і злаваўся на гэтага чалавека, якога нішто не магло збянтэжыць або выбіць з раўнавагі.

      – Не ведаю, – адказаў я раптам. – Зусім не ведаю! Але хай будзе вам вядома, што клічуць яго Юхан Арэнт Хапалаці, калі меркаваць з ініцыялаў.

      – Юхан Арэнт Хапалаці, – паўтарыў стары, крыху збянтэжыўшыся ад маёй запальчывасці. Потым ён змоўк.

      – Вы б паглядзелі на яго жонку, – працягваў я, выйшаўшы з сябе. – Гэта такая таўстуха… Вы, мажліва, не верыце, што яна вельмі тоўстая?

      Не, гэтага ён, вядома, не мог адмаўляць: у такога шаноўнага пана… чаму не?

      На кожную маю выхадку стары адказваў лагодна і ціха, узважваў словы, быццам баяўся сказаць лішняе і раззлаваць мяне.

      – Што за д’ябал, вы, напэўна, думаеце, што я ўзяўся тлуміць вам галаву? – закрычаў я, губляючы кантроль над сабою. – Вы, пэўна, думаеце, што спадара па прозвішчы Хапалаці і ў прыродзе няма? Першы раз у жыцці

Скачать книгу