Коннік без галавы. Майн Рыд

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 28

Коннік без галавы - Майн Рыд

Скачать книгу

з вашым таткам адносна крапчастага мустанга.

      – Ах да! А я зусім забыла… He, я не тое хацела сказаць… Я проста думала, што вы не паспелі яшчэ ні аб чым даведацца. Хіба ёсць якія-небудзь навіны аб гэтым прыгажуне?

      – Прыгажуне – гэта правільна сказана.

      – Вы чулі што-небудзь новае пра гэтага мустанга, пасля таго як былі ў нас?

      – He толькі чуў, але бачыў яго і нават рукамі кранаў.

      – Няўжо?

      – Мустанг злоўлены.

      – Праўда? Якая цудоўная навіна! Як я рада, што ўбачу гэтага прыгажуна, і як добра будзе праехацца на ім! З той пары як я ў Тэхасе, у мяне не было ні аднаго добрага каня. Бацька абяцаў мне купіць гэтага мустанга за любую цану. Але хто той шчаслівец, якому ўдалося дагнаць яго?

      – Вы пытаеце, хто злавіў канька?

      – Так-так! Хто ж?

      – Ну канешне, мустангер.

      – Мустангер?

      – I такі, які і вярхом ездзіць, і ласо кідае лепш за ўсіх у тутэйшай прэрыі. А яшчэ хваляць мексіканцаў. Ніколі я не бачыў ні аднаго мексіканца, які так спрытна ўпраўляўся б з коньмі, як гэты хлопец, а ў ім жа няма ні кроплі мексіканскай крыві – ручаюся галавой!

      – А як яго завуць?

      – Як яго завуць? Прызнаюся, што прозвішча яго я ніколі не чуў, а імя яго – Морыс. Яго тут усе завуць Морыс-мустангер.

      Стары паляўнічы быў не настолькі назіральным, каб улавіць, з якой напружанай цікавасцю было зададзена гэта пытанне. Ён таксама не заўважыў, што твар дзяўчыны ўспыхнуў чырванню, калі яна пачула яго адказ.

      Аднак ні першае, ні другое не выпала з-пад увагі Фларынды.

      – О міс Луі,– усклікнула яна, – гэта ж так завуць таго храбрага маладога джэнтльмена, які выратаваў нас у чорнай прэрыі!

      – I то праўда! – усклікнуў паляўнічы, пазбавіўшы маладую крэолку ад неабходнасці адказваць. – Толькі сёння раніцай ён мне расказаў гэту гісторыю, якраз перад нашым ад’ездам. Гэта ён самы. Ён і злавіў крапчастага мустанга. Зараз хлопец на дарозе да вас – гоніць канька і яшчэ каля тузіна мустангаў – і павінен быць тут да змяркання. А я паспяшаўся на сваёй старой кабыле ўперад, каб расказаць аб гэтым вашаму бацьку. Я ведаю, што, як толькі пра гэтага канька даведаюцца ў форце і на плантацыях, яго хутка перахопяць. Я гэта зрабіў для вас, міс Луіза, – помню, як вы зацікавіліся маім расказам пра яго. Ну нічога, цяпер не трывожцеся, усё будзе ў парадку – стары Зеб Стумп ручаецца за гэта.

      – О, які вы велікадушны, містэр Стумп! Я вам вельмі, вельмі ўдзячна! Але цяпер я павінна вас на хвілінку пакінуць. Прабачце мне. Бацька хутка вернецца. У нас сёння званы абед. Мне трэба распарадзіцца па гаспадарцы… Фларында, скажы, каб містэру Стумпу падалі снеданне. Ідзі і распарадзіся хутчэй. Так, вось яшчэ што, містэр Стумп, – працягвала дзяўчына, падыходзячы да паляўнічага і панізіўшы голас, – малады… малады джэнтльмен можа прыехаць, калі тут будуць госці – ён, мабыць, незнаёмы з імі,– дык прасачыце, калі ласка, каб аб ім паклапаціліся. Тут,

Скачать книгу