Коннік без галавы. Майн Рыд
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 8
– Занадта рана вы пачалі весяліцца, – пачуўся змрочны голас капітана, які пад’ехаў у час гэтай размовы. – Глядзіце, як бы вам і на самай справе не давялося начаваць у гэтай чорнай прэрыі! Будзе добра, калі не здарыцца яшчэ чаго-небудзь горшага.
– Што ты хочаш гэтым сказаць, Каш? – спытаў плантатар.
– Я хачу сказаць, дзядзька, што гэты малойчык падмануў нас. Я не магу яшчэ гэтага сцвярджаць, але, здаецца, справа дрэнь. Мы праехалі ўжо больш за пяць міль… каля шасці, па-мойму, а дзе ж кіпарыс, аб якім ён гаварыў? Думаю, у мяне зрок не горшы, чым у іншых, аднак, як я ні ўглядаўся ў далячынь, я не ўбачыў ніякага дрэва.
– Але ж навошта яму падманваць нас?
– Ах, «навошта»! У тым і справа, што ў яго для гэтага можа быць шмат прычын.
– Назаві нам хаця б адну з іх, – пачуўся серабрысты голас з карэты, – мы з цікавасцю паслухаем.
– Вядома: ты будзеш слухаць з асаблівай цікавасцю ўсё, што датычыць гэтага суб’екта, – іранічна сказаў Калхаўн, – а калі я выкажу свае меркаванні, ты з уласцівай табе паблажлівасцю назавеш гэта дарэмнай трывогай!
– Гэта будзе залежаць ад таго, што ты скажаш, майстар Касій. Мне здаецца, што табе варта выпрабаваць вас. He можам жа мы думаць, што ты, ваенны і такі спрактыкаваны падарожнік, паддаўся беспадстаўнай трывозе!
Калхаўн зразумеў злую насмешку і, магчыма, устрымаўся б ад далейшай размовы, калі б на гэтым не настаяў Пойндэкстэр.
– Паслухай, Касій, растлумач жа, у чым справа? – сур’ёзна спытаў плантатар. – Тое, што ты вам сказаў, выклікае больш чым звычайную дапытлівасць. Якой мэтай мог кіравацца гэты малады чалавек, падманваючы вас?
– Ну што ж, дзядзька, – сказаў Калхаўн не так ганарыста, як раней, – я ж не сцвярджаю гэтага, я толькі выказваю свае меркаванні.
– Якія ж?
– Ну ці мала што можа здарыцца! У гэтых прэрыях нярэдка нападаюць на караваны – і не толькі на такія, як наш, але і на больш моцныя – рабуюць і забіваюць.
– Барані Божа! – з прытворным спалохам усклікнула Луіза.
– Індзейцы? – сказаў Пойндэкстэр.
– Часам бывае, што і індзейцы, але часцей за індзейцаў выдаюць сябе белыя, і яе толькі мексіканцы. Для гэтага дастаткова карычневай фарбы, парыка з конскага хваста, некалькіх пёраў для галаўнога ўбора і пабольш нахабства. Калі нас абрабуе банда «белых» індзейцаў – а гэта не раз здаралася, – то вінаваціць нам будзе некага, акрамя саміх сябе: мы будзем толькі пакараны за сваю даверлівасць да першага сустрэчнага.
– Божа мой, Касій! Гэта ж сур’ёзнае абвінавачванне. Няўжо ты хочаш сказаць, што гэты кур’ер – калі ён сапраўды кур’ер – заманьвае нас у пастку?
– He, дзядзька, я гэтага не кажу. Я толькі кажу, што такое здаралася; можа, ён нас і заманьвае…
– Магчыма, але малаверагодна, – пачуўся з карэты голас, поўны з’едлівай насмешкі.