Мінакі. Аляксей Талстоў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Мінакі - Аляксей Талстоў страница 15
На лавачку плюхнуўся вясёлы малы з аграмаднымі вачыма. Якія ж цудоўныя людзі гэтыя дзеці! Хо была дастала з кішэні цукерку, але пільная бабуля адразу на яе накрычала. Злосна бліснуўшы вачыма: “Яму нельга!” Так-так, усе ведаюць: “будуць свае дзеці – будзеш іх цукеркамі частаваць”. Канечне, выхаваньне. Усе чужынцы, усе ворагі. “Сапсавала настрой, старая дура! Усё празь цябе!”
А на раніцу пасыпаў першы ды мокры. Ды верасень са сваімі рэшткамі лета схаваўся ў нябыт. Рэалізм перамог?!
“…яркая ўспышка па дарозе зь нябыту ў нябыт”.
Мокрым сьнегам пазабівала вочы. Пазалівала вены. Быццам бы ўсё тулава зрабілася мокрай непагадзьдзю. Менавіта так выглядае вечнасьць, калі ўзірацца ў яе з-пад мокрых броваў дзіцёнка з вуліцы сьненьняў. Божа, ты ведаеш усе адказы. Дапамажы! Сабакі на ўсіх рагох па-жабрацку зазіраюць у вочы, ды няўжо гэта ўсё толькі неспрыяльнае надвор’е? Вочы ўсіх вулічных дзяцей запоўненыя халоднай вадою, да твараў прымерзьлі ўсьмешкі. У прамоклых красоўках, яны таўкуцца каля ўваходу ў супэрмаркет, практыкуюцца ў спусташэньні кішэняў сумленных грамадзянаў. Празьмерна сумленных, каб камусьці падабацца. Ды ўсім погуй, што там казаць. Але дзеці даўно навучыліся ў небясьпечныя моманты ператварацца ў анёлаў ды казаць людзям: “Паглядзіце на нас! Мы ж такія сьвятыя! Мы жывем тут ды ня маем анічога, харчуемся нерэгулярна, хварэем, выходзім на няроўныя сьцежкі. Ды ўсё праз вас!
Вы ж выдатна разумееце, што менавіта вы ў гэтым і вінаватыя! Гэта вы пакінулі нас тут!” Ды няпэўнае шкадаваньне прарастае ў перапоўненым міласэрнасьцю паганым сэрцы якой састарэлай кабеціны. Ды ўсё нарэшце вырашана. Клей – супэрмульты! Маленькія сьвятыя ваўчаняты заўжды былі такімі прыгожымі, ды вочы іх былі настолькі пяшчотнымі, што ўсе цукеркі ўсіх кішэняў усіх маладых жанчын сьвету прызначаліся толькі для іх. Але зубы часам забываліся ды адкусвалі пальцы разам з лакіраванымі пазногцямі.
Божа, імем тваім вымашчаныя ўсе вуліцы ўсіх старувак гэтага сьвету, але цябе няма там. Канечне, ты быў вельмі заняты, каб быць на рагу разам з сабакам два імгненьні таму, калі жывадзёры выконвалі свае службовыя абавязкі, і канечне, цябе там ня будзе яшчэ праз два імгненьні, калі гэта здарыцца з усімі намі. Дзесьці тут Васілёк узгадаў летнюю сьпёку, а невядомы Божанька – што трэба яшчэ набыць-набыць-набыць-… прымяраў новую сукенку. Ну, можа, хлопчык перабольшваў. Ну зуссі-і-ім крыху! У яго ўзросьце гэта нармалёва, здаровы максымалізм як падрыхтоўка да актыўнай грамадзянскай пазыцыі, амбіцыйнасьці ды шчасьлівай будучыні. ТАК І МУСІЦЬ БЫЦЬ!
“Чаму ён маўчыць?” – пытаў Васенька ды поўнымі сьнегу вачыма глядзеў у неба, дурань. Ён шаптаў свае малітвы ўсім сьценам ад зьнешняга праспэкта да станцыі мэтрапалітэна Ножка Леніна. Ды ўсе сьцены казалі яму: “Так, чалавек, Мы слухаем цябе!.. але што ён там мармыча?” Сьцены, напэўна, думалі, што хлопчык крыху дурнаваты. У сэнсе, хворы. Ва ўсялякім разе на цалкам здаровага пацанчык