.
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу - страница 13
– Адкуль ты прыйшоў ды што ты нясеш у сабе?
– Ці верыш ты галоўнаму герою ды пасланцам ягоным?
– Колькі чалавечых лёсаў сапраўды важкія для цябе?
– Ці падманваеш?
– Ці забіваеш?
– Ці помніш пра сьмерць сваю ды ці верыш у вечнасьць духа свайго?
– Ці сапраўды чалавекам быў ты ўвесь гэты час?
– Што такое чалавек ды й дзе сэрца яго?
– З чаго ды чыімі рукамі створаныя косткі твае?
– Ці чуеш ты голас ягоны?
– Ты шо, сука, агуеў, мля?!
Пытаньні, на якія непатрэбна даваць адказаў. Канец веку рэзкіх рытмаў ды выкрыкаў. Самы выдатны час для самагубцаў ды рабаўнікоў. Найлепшы час для масавых публічных катаваньняў ды падмены паняцьцяў. Эпоха бліскучых тэлевізійных прапаведнікаў ды хатніх гаспадынь. Век ідалаў, ідэалаў, ідыліяў. Сонца, што ўжо ня здольнае высушыць усе раны зямлі, павольна хавалася ў пагорках ды насыпах. Ды тыя людзі, якія бездапаможна чыталі на вуліцах пад гукі рыпучых касэтнікаў, можа, толькі яны і маглі б прэтэндаваць на тытулы галоўных герояў, калі б, канечне… не былі людзьмі, не тырчалі ды не кахалі так моцна. Калі б ня зьмешавалі сусьветную любоў з клясавай нянавісьцю, ды не нажыраліся ў адчаі. Бэтонныя ночы, электрычныя лямпачкі, дым. А пасьля – сполахі раніцы, гукі першага аўтобуса, “зноў” ды тысяча дзьвесьце шаснаццаць стрэсавых сытуацый на гадзіну даволі ўмоўнага жыцьця.
Але ў Васенькі нічога не было, пустыя кішэнькі, пустое маленькае, зусім неразьвітае сэрцайка. Такога было шкада. Такога перапойнага лашкабатаніка, зь якога можна было хіба што пасьмяяцца ды за адно тады ўжо і зь сябе, заўжды гатовага паламаць храбціну, не зважаючы ні на якія там акалічнасьці. Хлопчык сеў у свой транспарт ды з сумам глядзеў праз акно ў невыразныя прыцемкі. Людзі глядзелі на яго, і падавалася, што крыху расчараваныя позіркі нешта згубілі. Быццам бы нарэшце зразумелі, што навокал татальная срака, у якой яны маюць шчасьце застацца да самае сьмерці, а можа, і далей, у залежнасьці ад умоваў абранага веравызнаньня, асабістых амбіцыяў ды інтарэсаў.
Транспарт ехаў, у галаве ныла. Падавалася, што ўсё навокал толькі нейкае адлюстраваньне таго, што адбываецца насамрэч. Быццам бы ўсё другаснае, прапушчанае праз ксэракс. А як яшчэ ён мог прыгожа патлумачыць усю недасканаласьць гэтага горада, гэтых людзей, гэтай восені? Маленькі дурань, няздольны адказаць нават за сябе, куды там яму было думаць пра сусьвет. Толькі вось заўжды атрымлівалася менавіта так. Адны пераболшаньні. Неразьлічаныя магчымасьці ды жаданьні выплыць на паверхню, ня ведаючы, што там усё куды больш жорстка, чым у гэтых стэрыльных падводных пакоях.
– Ты што, Бусьлік, хацеў штосьці дадаць?
– Ды не, Вова, што ты!
– Ну і добра!..
Пад акном на прыпынку спыніўся аўтобус. На гадзіньніку