Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 12

Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень

Скачать книгу

ў контрвыведцы, прафукаўшы там вялікую дзяржаву, а сёння ўжо прафесар гісторыі і філасофіі! Навуковец?!

      Твар у рэктара Сцяпана Ахмедавіча П’янкова нібыта скамянеў і выпраменьваў непрыхаваную нязгоду.

      «Сёння ж разнясе па ўсіх інстанцыях, – зразумеў намеснік міністра. – Не ў нос іхняму кодлу. Хочуць і далей імітаваць дзейнасць, браць хабар і не трымаць адказнасці. Ну-ну. Прыйдзецца табе, Сымон Апанасавіч, закасваць рукавы».

      Намеснік міністра ўзняўся, каб ісці на паседжанне тэрміновай і надзвычайнай камісіі, марудна рушыў па габінеце да дзвярэй, змрочны і злосны, з моцна прыхаванай застарэлай роспаччу ў душы, якой так і не ўгледзеў рэктар.

      ІХ

      На паседжанні камісіі доктар філасофскіх навук прафесар Заядалін Павел Паўлавіч, былы ветэран спецслужбаў, выказаў нязвыклую версію прамінулых падзей. Узяўшы слова, ён узняўся з-за стала, не спяшаючыся ўздзеў акуляры і, прыгладзіўшы правіцай плех, важка прамовіў: – Хачу выказаць сваё меркаванне: ніякага Зіновія Позьняга на сустрэчы не было! – пераканана зазначыў ён і, пачакаўшы, пакуль у габінеце сціхне водгук здзіўлення, працягваў далей: – Па маім запыце аналітыкі кампетэнтных органаў зрабілі экспертызу тэлевыступу так званага Зіновія Позьняга. Голас быў сапраўды Зіновія Позьняга, а аблічча між тым было не яго.

      – Чыё ж гэта было аблічча? – перапытаў намеснік міністра адукацыі Сымон Апанасавіч Мардзюховіч і ўважліва зірнуў на сямідзесяцігадовага доктара навук. Той, будучы заслужаным і ганаровым ветэранам органаў, упэўнена і разважліва працягваў выкладаць свой варыянт падзеяў: – Гэта таленавіта зробленая містыфікацыя. Выдатная праца візажыста, што стварыў пераканаўчы вобраз Зіновія Позьняга… Мікрафоны ў зале былі адключаныя, а да дынамікаў праз універсітэцкі радыёвузел была падключана магнітафонная версія выступу сапраўднага Зіновія Позьняга, які, дарэчы, знаходзіўся ў гэтую хвіліну ў Варшаве. Асоба, якую мы бачылі каля мікрафона ў вобразе лідэра апазыцыі, толькі бязгучна разяўляла рот і махала рукой. Праўда, не зусім зразумелая мэта гэтай прафесійнай акцыі. Што гэта? Варожая дыверсія супраць міждзяржаўных дачыненняў? Жарт? А можа, нехта адпомсціў прафесару Пятакову за ягоную прынцыповасць?

      – Вы гэта ў нас пытаецеся? – нярвова запытаўся рэктар Сцяпан Ахмедавіч П’янкоў, які старанна імкнуўся стварыць уражанне, што кіруе плынню вышуку. Думка Заядаліна спачатку спадабалася яму сваёй магчымасцю для манеўра, хоць і раздражняла старэчым шматслоўем. Але ў якім святле пры гэткім варыянце магло б выглядаць кіраўніцтва універсітэта, ды і сама ўлада? Пэўна, у смешным, нават анекдатычным! У гэтым выпадку не толькі рэктар, але і ўвесь рэктарат і нават супрацоўнікі міністэрства з трэскам страчвалі свае пасады.

      Намеснік міністра асветы Мардзюховіч пільна слухаў Заядаліна, задумліва варушыў сваімі махнатымі рудымі бровамі, чым нарэшце збянтэжыў ветэрана, які разгублена гартаў старэчай дрыготкай

Скачать книгу