Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 13

Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень

Скачать книгу

мова нам не вораг, гэтаксама як і сапраўдная гісторыя краіны. На гэтым прапаную абмеркаванне скончыць, брацца за настойлівую працу.

      Намеснік крыху памаўчаў, паглядаючы востра і калюча на чальцоў камісіі, нават ветэран органаў не вытрымаў ягонага едкага позірку.

      – Прапаную старшыню камісіі па святкаванні прафесара Пятакова А. А. адпусціць на пенсію, справу закрыць. Сур’ёзнае следства – гэта праца для дзяржаўнай камісіі, для прафесіяналаў. Яна зоймецца вывучэннем сучаснага становішча навучання і выхавання ва універсітэце.

      Гэткае рашэнне нечакана задаволіла прысутных. Для прафесіяналаў, то няхай будзе для прафесіяналаў.

      …Ідучы па доўгіх калідорах універсітэта, Сымон Апанасавіч адчуваў, як унутры яго нараджаецца нейкі малады жыццёвы ўздым, і новыя сілы ўліваюцца ў ягоныя яшчэ моцныя шлункі. Паціскаючы на развітанне далонь Сцяпану Ахмедавічу, намеснік міністра на імгненне весела ўсміхнуўся, пераблытаўшы гэтым думкі рэктара, і важка дадаў: – Без патрыётаў і энтузіястаў, Сцяпан Ахмедавіч, аніякія грошы не дапамогуць. Ці не таму мы і прафукваем сваю дзяржаўнасць.

      Развітаўшыся з рэктарам, ужо на вуліцы, ён азірнуў вясёлым позіркам Грунвальдскую плошчу і нечакана для сябе з імпэтам праспяваў «...Палыхне ўначы пажар, і паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой на мужны бой!..».

      Сымон Апанасавіч нібы выпіў кубачак добра згатаванай кавы і быў у тым узрушаным, нават шчаслівым стане душы, можа ад вясны, што буяла вакол, ці блакіту вечаровага неба, ад добраўпарадкаванай Грунвальдскай плошчы, а мо ад блізкай уласнай будучыні. Ён павольна – каб не страціць гэты юнацкі, узнёслы стан душы, не расплёскаць яго – ішоў да прыпаркаванай бліскучай «Нісаны».

      Ужо адчыніўшы дзверцы легкавіка і сядаючы за стырно, ён раптам выразна адчуў, што ўсё, аб чым з такім натхненнем, пераканаўча і гіпнатычна прамаўляў Зіновій Позьні, цяпер было толькі незваротнай гераічнай гісторыяй прамінулага індустрыяльна-феадальнага грамадзтва.

2008, г. Менск

      Рэванш

      «Бар’ер пасрэднасьці не кожнаму ўдаецца адолець. Гэта даволі мудрагелісты перавал. А зрэшты, пасрэднасьць – з’ява пашыраная і надта тонкая. Да яе так проста і лёгка прызвычаіцца: пройдзе некаторы час – і ўсё пасрэднае пачынае ўспрымацца як належнае, як эталон звычайнасьці…»

Алесь Масарэнка «Верзяя»

      Напачатку сьнежня, калі цемра зрабіла магутны наступ на вясковыя абшары і нуда пачала запалоньваць чалавечыя душы, вось гэткім восеньскім суботнім ранкам настаўнік біялогіі Вітаўт доўга і старанна галіўся і потым гэтак жа пільна азіраў свой твар у люстэрку. Стоячы босымі нагамі на жоўтай халаднечай падлозе, у сініх спартовых портках і цяльняшцы, ён уважліва спыніў позірк на сваім абліччы, як быцам імкнуўся зразумець, на што ён варты. З люстэрка на яго ўзіраўся ружовы, шчыры, задумлівы твар з сінімі вачыма і канадскай прычоскай русых валос.

Скачать книгу