На заснежаны востраў. Анка Упала

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На заснежаны востраў - Анка Упала страница 12

На заснежаны востраў - Анка Упала Электронная кнігарня

Скачать книгу

туды-сюды. Часам дзверы адчыняліся, з’яўлялася Мацільдзіна рука, што-небудзь клала на стол ці, наадварот, брала са стала – і дзверы зачыняліся. Мацільда прыйшла спаць пасля адзінаццатай і перад сном абвясціла:

      – Заўтра я падымуся на заняткі своечасова!

      – Добра, а то я вагаюся, будзіць цябе ці не, – адказваю.

      Вучымся мы абедзве ў тым жа корпусе, дзе і жывем, дайсці да вучэбных кабінетаў – тры хвіліны. Але Мацільда ўжо часта спазнялася на заняткі, бо прасыпала.

      Я думаю пра сённяшнюю лекцыю. Перад палонам партызаны падстрэлілі журналіста ў плячо, а фатографа – у руку. Нам паказвалі на фота рану апошняга: у ёй была бачная костка, пачалося запаленне і гніенне.

      – Спадабалася табе лекцыя? – пытаю ў Мацільды.

      – Было цікава.

      – Прыкра, што я разумела не ўсё. Вось як яны маглі трываць боль ад такіх страшных ран?

      – Ён казаў, што яны былі настолькі радыя, што іх не застрэлілі, ажно боль ад ран адыходзіў на другі план.

      – Мне так шкада мясцовую журналістку, якая так і засталася ў той турме, адкуль іх вызвалілі, і астатніх вязняў таксама шкада, там жа ўсе палітычныя.

      – І мне. Гэта так важна, што яны пра гэта расказваюць…

      Мацільда калісьці сказала, што мае намер вучыцца ва ўніверсітэце на журналістку.

      – А ты калі-небудзь спрабавала пісаць артыкулы? – пацікавілася я тады.

      – Не-а.

      Не ведаю, ці дабярэцца Мацільда да журналістыкі, але мяркую, што да сарака яна можа вырасці ў крутую цётку, нейкае зерне ў ёй ёсць.

      26

      Павячэрала на кухні разам з Касперам. Ён вучыцца на выхавацеля і кажа, што яму даспадобы працаваць не з малымі, а з падлеткамі. Ягоныя прыёмныя бацькі – з Фінляндыі, таму Каспер разумее фінскую мову, хоць гаворыць на ёй не вельмі добра. Часам я перакідаюся з ім простымі фінскімі фразамі. Касперу дваццаць два, і ён ужо паспеў адслужыць у фінскім войску ў шведскамоўнай часці. Яго садзіць на каня тое, што на нашым паверсе пастаянна не прыбрана на кухні: у ракавіне ляжыць нямыты посуд, стол брудны, падлога заляпаная, дзяжурныя не пільнуюцца чысціні і ўсе сметніцы стаяць паўнюткія.

      – Учора я рабіў гэта двойчы! Збіраў брудны посуд і ўключаў пасудамыйку. Яны нават гэтага не робяць! Не разумею, як так. Я ж хлопец, але прыбіраю за сабой. Дзяўчаты мусяць быць ахайнейшыя!

      “Ну, прыехалі, – думаю я. – Каспера, значыцца, трэба хваліць за прыбіранне, а маё прыняць за норму”.

      Я таксама часам даю рады з чужым брудным посудам і расстаўляю чыстае ў шафы. Смецце выносіла не ў сваё дзяжурства. Але Каспер мне не дзякуе.

      У Тунтэматон у Нургордэне наагул разгортваецца кухонная вайна. Іх маленькая кухня вельмі хутка стала бруднай, і там завяліся мурашы. Карыстаюцца ёй нават тыя, хто жыве паверхам ніжэй, бо побач – пакой адпачынку, а прыбірае мала хто. На агульны збор па прыборцы прыйшлі толькі адзін хлопец і Тунтэматон, хаця астатнія запэўнівалі клятвенна, што прыйдуць,

Скачать книгу