На заснежаны востраў. Анка Упала

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На заснежаны востраў - Анка Упала страница 13

На заснежаны востраў - Анка Упала Электронная кнігарня

Скачать книгу

але далей маіх ведаў не хапае, каб зразумець, што ён з прыкрасцю адказвае. Для практыкі фінскай момант, здаецца, не прыдатны…

      – Што здарылася? – перапытваю па-англійску.

      – Я пакідаю школу.

      – Ненадоўга? Потым жа вернешся?

      – Не, назусім.

      – Але з якой прычыны?

      – З прыватных прычын. Бывае, што ўсякае здараецца ў жыцці.

      Позна ўвечары Мацільда некалькімі рухамі рашуча скідае сваю вопратку з кніжнай шафы на падлогу. Раніцай яна ледзь сама не скінулася з гэтай шафы, калі палезла на яе, каб дастаць рэчы з верхняй паліцы, і шафа пачала марудна падаць разам з Мацільдай.

      – Будзеш праць?

      – Ага.

      – Слухай, ты ведаеш, што Каспер з’язджае?

      Мацільда ведае.

      – А ведаеш, чаму?

      Мацільда ведае чаму. Каспер ужывае наркотыкі. Ён не вельмі пільнаваўся быць незаўважаным, і нехта паведаміў пра яго рэктарцы.

      – Ён вучыцца на выхавацеля і збіраецца працаваць з дзецьмі.

      – З падлеткамі, – успамінаю я.

      – Так не пойдзе, – кажа Мацільда, гледзячы на мяне вельмі сур’ёзна. – Добра, што яго адлічылі. А яшчэ, – дадае яна, – ён сустракаецца з дзяўчынкай пятнаццаці гадоў. Яна дзіця, а ён дарослы. І яны пачалі сустракацца, калі ёй было трынаццаць. Яна была тут на выходных на мінулым тыдні, сама абмовілася пра свой узрост.

      – Э-э, думаеш, у іх быў сэкс?

      – Сто працэнтаў.

      – Хіба гэта не караецца па законе ў Швецыі?

      – Караецца. Узрост згоды – пятнаццаць. Але ўлічваючы, што яны сустракаюцца ўжо два гады… Ён не мусіць працаваць з дзецьмі.

      28

      Верасень залаты, неба блакітнае, паветра крыштальнае, дубовыя галіны над намі ў вышыню імкнуцца. Ад фікі да абеду прасядзелі з Тунтэматон за кавай і размовамі на тэрасе Стурагордэна. Мяркуецца, што мы працуем над дакладам.

      – Ведаеш, напэўна, тое, што Мацільда не прыбіраецца, для мяне не настолькі важна, колькі тое, што яна ўсё ж харошы чалавек. Чым больш я з ёй размаўляю, тым больш пераконваюся, што яна маральнейшая і разумнейшая за многіх.

      – Таму мне і падабаюцца шведы. Яны могуць выглядаць адвязнымі ў юнацтве, але, як правіла, у іх ёсць прынцыпы.

      – Вы гаворыце паміж сабой па-шведску! – задаволена ўсплёсквае рукамі нашая куратарка Марта, прамінаючы нас. Мяркую, не ў апошнюю чаргу з гэтай прычыны мяне і Тунтэматон размеркавалі ў адну групу для самастойнай працы. Бо Марта шчыра прызналася, што нас з Нінай адмыслова выправілі ў розныя, каб мы не балбаталі па-руску.

      Адразу пасля заняткаў мы і праўда па інерцыі размаўляем на шведскай. Я і з Мацільдай пасля заняткаў троху гавару па-шведску. Але ўсё адно потым маладушна пераходжу на англійскую. У Мацільды яна бездакорная. Зрэшты, усе мае замежныя мовы, апроч шведскай, церпяць заняпад, па-англійску мне пачынае не хапаць словаў. Адна замежная выціскае другую. Калі быць дакладнай, то Тунтэматон і я гутарым адна з

Скачать книгу