.

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 11

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:
 -

Скачать книгу

строгія дрэвы, кроны якіх абляпілі чорныя вароны і зрэдку крычаць, у тон ціхаму галашэнню… Усё гэта так падыходзіць да настрою людзей, што сабраліся разам, кінуўшы ўсе справы, на самую важную ў жыцці, самую страшную цырымонію – назаўсёды закапаць у зямлю аднаго з іх.

      Зрэшты, людзей на пахаванне Стэльмаха прыйшло нямнога. Дождж, нібы разумеючы, што гэта на развітанне, шчодра крапіў труну, белы, мёртвы твар чалавека ў труне, церусіўся на жоўты, гліністы жвір каля ямкі, і жвір проста на вачах меншаў, асядаў і нібы сам прасіўся, каб яго хутчэй вярнулі дамоў – ссунулі назад у яму. Стоячы вакол ямы, людзі пераміналіся, пацепвалі плячыма, крадком пазіралі на нізкае неба, на гадзіннікі, перашэптваліся.

      Якое дажджлівае лета…

      Труну, хоць труну трэба было ўзяць пад плёнку…

      Яму ўжо ўсё роўна…

      Не разумею, чаму нельга раскрыць парасон?..

      На пахаванні розныя прыкметы, розныя рытуальныя дзеянні набываюць асаблівае значэнне – нават самы зацяты які-небудзь нявернік міжволі пачынае сачыць за сабою і за іншымі і рабіць тое, што ўсе. Сапраўды, ніхто не раскрываў парасон, хоць наўрад ці хто ведаў, можна гэта ці не. Быццам нейкая ланцуговая рэакцыя ўзнікла паміж людзьмі, і адзін глядзеў на другога, і кожны баяўся першы зрабіць нешта будзённае, жыццёвае, што магло б парушыць цырымонію. Ніхто не курыў.

      Вінярскі стаяў па другі ад труны бок ямы, утуліўшы галаву ў плечы, схаваўшы рукі ў кішэні курткі, пад густой акацыяй, з якой яшчэ больш, чым з неба, капала, і, як і ўсе, не раскрываў парасон, хацеў курыць, але не асмельваўся. Ён толькі ў думках хваліў сябе, што, збіраючыся сюды, у апошні момант замест свайго заўсёднага белага плашча надзеў шырокую скураную куртку. Цяпер было і цяплей, і куртка была чорна-шэрая – не белы ж плашч на пахаванне! – а самае галоўнае, куртка была прасторная і ўнізе, на поясе, сцягвалася, таму пакунка з грашыма, што ляжаў за пазухай, зусім не было відаць. I рукі былі вольныя.

      Вінярскі слухаў перашэптванні за спіною, не зводзіў вачэй з жанчыны ў чорным, што стаяла каля труны, і, як і ўсе, жадаў, каб гэта хутчэй скончылася. Тады ён падыдзе да жанчыны… Але пакуль трэба чакаць.

      Так атрымалася, што Вінярскі, дажыўшы да дваццаці васьмі гадоў, ні разу не бачыў сапраўднага, «жывога» пахавання. Гэты працэс ён уяўляў сабе з кніг альбо з фільмаў, часцей за ўсё з кінакамедый, дзе вывальвалася з рук труна, разбівалася і аказвалася, што ў труне быў не нябожчык; альбо п’яныя музыкі замест жалобнага пачыналі раптам іграць вясёлы марш; альбо ў апошні момант выяснялася, што хаваюць не таго, па кім плачуць удава і дзеці… Ён чамусьці нават не верыў, што ў сапраўдным жыцці каля труны бываюць прамовы з банальнымі словамі: «Вось і пайшоў ад нас…», галашэнні і развітанні, калі блізкія, перад тым як закрыць века, нагінаюцца і цалуюць нябожчыка ў лоб… Яму здавалася, што ўсё гэта адбываецца неяк прасцей, хутчэй, проста пастаяць трохі людзі каля труны, памаўчаць, закапаюць яе і разыдуцца.

      Але была і прамова – Сцяпанаў, трымаючы ў руцэ мокры капялюш і гледзячы чамусьці не на нябожчыка, а ў

Скачать книгу