Ланцуг (зборнік). Андрэй Федарэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 12

Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Між тым малады чалавек і дзяўчынку прыабняў за плечы і адвёў убок, да маці з сястрою. Было відаць, што ён у гэтай сям’і чалавек свой. Паводзіўся ён смела, упэўнена, увогуле было адчуванне, што ён на гэтым пахаванні – галоўны, адзін ведае, як, што і калі трэба рабіць. Вось ён шапнуў штосьці ўдаве, і тая закрыла твар рукамі, потым падышоў і шапнуў штосьці Сцяпанаву. Сцяпанаў махнуў рукою – і каля труны аднекуль з’явіліся рабочыя ў спяцоўках, хуценька наклалі века, застукалі малаткамі… Ударыў бубен, зазвінелі адна аб адну талеркі, і першы рэзкі гук трубы разарваў мокрую прыціхласць, ірвануўся некуды праз дождж, вышэй дрэў, вышэй хмар, некуды аж у неба…

      Вінярскі, убачыўшы, што ўдава не глядзіць, як закопваюць, а стаіць адна, абапёршыся на агароджу чужой магілкі, пачаў асцярожна прабірацца туды. Раптам яму здалося, што нехта паклікаў яго: «Вінярскі, чакай!» Ён азірнуўся – нікога, але пакуль разглядаўся, удавы каля агароджы ўжо не было. Вінярскі, аднак, выйшаў на тое месца, пачаў абціраць аб траву каля агароджы чаравікі, запэцканыя ў гліну.

      – Можна… вас?

      Перад ім стаяла ўдава і працягвала руку, нібы хацела схапіць яго за куртку і не адважвалася.

      Я назірала за вамі… мне трэба пагаварыць… – Яна дастала з рукава насоўку і доўга смаркалася, але калі зноў загаварыла, голас быў такі ж прастуджаны. – Мне сказалі, вы працавалі з маім мужам?

      Так, – адказаў Вінярскі і, не вымаючы рук з кішэняў, правай прыціснуў да жывата пакунак.

      Я хачу вас папрасіць… Я вельмі прашу вас!.. – Яна зноў пачала смаркацца, заплакала, выціраючы насоўкай слёзы.

      Я вас слухаю, супакойцеся.

      Можа, вам Ваня нешта паспеў сказаць перад смерцю?

      Супакойцеся, я вас слухаю, – другі раз прамармытаў Вінярскі, быццам перад ім была адна з ягоных пацыентак. – Мне шкада вашага мужа… Я разумею вас, спачуваю, але мы… не былі сябрамі з Іванам Змітравічам… Так выйшла. У яго былі свае праблемы, у мяне – свае… Мы мала гаварылі.

      Ён так цёпла згадваў вас!

      Вінярскі паціснуў плячыма, паказваючы, што і рад бы, ды памагчы не можа, і павярнуўся, каб ісці. Удава забегла наперад, схапіла яго за рукаў і нагнула блізка да свайго твару.

      – Я прашу вас, малю на каленях!.. У Вані былі грошы, многа грошай!.. Ён не мог памерці, нікому не сказаўшы, дзе яны! Я абшукала кожны куточак вашага кабінета… Вы ведаеце, дзе грошы – я бачу па вас!..

      На секунду Вінярскі нібы акамянеў. Нейкі голас крычаў у ім: «Аддай! Зараз жа дастань пакунак і аддай, ты ж і ўзяў яго сюды знарок, каб аддаць!» Другі голас ціха, але неяк і больш уладна шаптаў: «Аддаць?! Як? Вось тут, пры ўсіх, дастаць і аддаць? Вар’яцтва! Першае ж пытанне – адкуль у мяне гэтыя грошы? Адкуль у цябе грошы чалавека, які вунь ляжыць у зямлі, мёртвы? Ці не звязаны ты з яго смерцю? I ці ўсе тут грошы? Можа, аддаеш толькі частку? Адчэпнага?..»

      За апошнія два дні – пасля смерці Івана

Скачать книгу