Ланцуг (зборнік). Андрэй Федарэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 16

Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

«У нас санитарок не хватает, приходят родственники и выносят!» I каму сказаць, што дзе ўзяць гэтых «родственников», калі іх проста няма ў Мінску?.. Толькі прыплюснуў вочы, задрамаў на міг – бух! праляцела мыліца, стукнула ў сцяну над галавою… Крыкнуў голас: «Нож, нож схавай…» – валтузня, крыкі… Нечага не падзялілі карцёжнікі. Але вось супакоіліся, памірыліся, заспявалі песню. Нехта ўпаў – загрымелі мыліцы… Другая бяссонная ноч. Другая раніца – з санітаркаю, пахмелкай спіртам, другі абход, Вінярскі – з касічкаю, у бялюткім халаце, чаравікі блішчаць, малады, свежы, недаступны… Ізноў ледзь не кідаюся з ложка, бо ізноў Вінярскі, ледзь спатыкнуўшыся на парог, паварочваецца сыходзіць, – прашу: «Доктар, пазваніце на працу, скажыце там, дзе я!» Просьба разбіваецца аб зачыненыя дзверы… Мною пачынаюць цікавіцца: чаму з імі не п’ю? Падсаджваецца да мяне на ложак сусед – былы зэк, цяпер бомж, ляжыць тут паўгода. Адседзеў пятнаццаць гадоў за згвалтаванне і забойства. Нажом забіў чалавека. Гэтая палата для яго, відаць, – камера, і ён тут – «пахан». Гэта на яго ўчора крычалі «схавай нож». Вось і нож, ляжыць зверху на тумбачцы. Шклянка разбаўленага спірту, прыкрытая лустачкай хлеба, стаіць побач, каля нажа. Жыві не хачу. «Будуць выпісваць, дык я сам сабе ўсе косці паламаю, – кажа мой сусед. – Начорта мне выпісвацца, што мне там, на вуліцы рабіць, зноў у турму сядаць?» Вечар, карты, санітарка прывяла сяброўку, ціскаюць іх, качаюць па ложку, перакулілі судна – смурод… Вінярскі, вось мы з табою сядзім, выпіваем, звычайныя, роўныя людзі. Вось цяпер скажы мне: няўжо табе цяжка было даць мне таблетку дымедролу? Пазваніць да мяне на працу? Няўжо гэта так цяжка?

      Вінярскі маўчаў, сядзеў як аглушаны. Усё, што гаварыў бялявы, была праўда, але Вінярскі не чакаў, што гэтую праўду можна так падаць.

      Прабач, Васіль!.. – ледзь выціснуў ён з сябе.

      Ды што – я адходлівы. Усё перакіпела. А тады ратаваўся тым, што ляжаў і ўяўляў, як забіваю цябе, таплю ў прыбіральні, цаглінаю перабіваю табе нагу і кладу на сваё месца… Трохі памагала. Не ведаю, чым бы ўсё скончылася, – пасля трох бяссонных начэй я быў на мяжы вар’яцтва (Вінярскі ўспомніў пра свае бяссонныя ночы і ўздрыгнуў) – калі б, на маё шчасце, не вярнуўся з адпачынку Стэльмах. Што ён убачыў у маіх вачах – не ведаю, бо я не казаў ані слова, ляжаў, да ўсяго атупелы, але мяне раптам перавялі ў палату на два месцы, прыбегла сястра, зрабіла ўкол, я праспаў цэлыя суткі, а тады, пад вечар, прыехалі хлопцы таксоўкаю і завезлі мяне дамоў. Гэта Стэльмах глянуў на запіс, зроблены ў прыёмным пакоі, даведаўся тэлефон рэдакцыі і пазваніў. Усяго толькі, Вінярскі, усе праблемы… Дома, я помню, хадзіць не мог, поўзаў па падлозе, як дзіця, але ніколі ў жыцці, здаецца, не быў больш шчаслівы, чым калі вырваўся ад вас.

      Скажы, Вінярскі, – зноў спытаў Васіль, – дык якія павінны быць дактары? Ды які б я ні быў: п’яны, дурны, несімпатычны табе – я ж перш за ўсё хворы, бездапаможны, аддаюся пад тваю ўладу! Ты ж даваў нейкую клятву Гіпакрата!

Скачать книгу