Ланцуг (зборнік). Андрэй Федарэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 14

Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

знік нейкі Раман, урэшце кіўнуў Вінярскаму – пайшлі, туды, адкуль з-за дзвярэй чуўся гоман галасоў.

      Пачакай, – прытрымаў яго за руку Вінярскі. – Я доўга не буду. Можна тут… не скідаць куртку?

      Як хочаш. Табе ж горш— тут душна. А тое, што свіснуць могуць – дык гэта запраста…

      У невялікай прадаўгаватай зале з маленькімі паўкруглымі акенцамі гарэла святло. Народу было шмат, некаторыя курылі, а гаварылі, здавалася, адразу ўсе, хто тут быў. Бялявы гаспадарскім вокам прабег па століках.

      – Васіль! – пачуўся з кутка радасны, хрыплаваты голас. – Сюды!

      З-за століка ў глухім кутку падняўся мужчына і шырока раскінуў рукі, нібы падрыхтаваўся для абдымкаў.

      – А, Сымон, – сказаў бялявы, падышоў, але ў абдымкі не палез, проста падаў мужчыну руку.

      Вінярскаму нічога не заставалася, як падысці і зрабіць тое ж самае. Мужчына, моцна сціскаючы яго пальцы, пільна і строга гледзячы яму прама ў вочы, робячы пасля кожнага слова паўзы, з паважнай урачыстасцю назваў сваё імя, імя па бацьку і прозвішча (Вінярскі запомніў толькі імя – Сымон; як і потым, згадваючы гэты дзіўны вечар, колькі ні сіліўся, так і не змог успомніць ні прозвішча, ні імя па бацьку гэтага чалавека).

      Калі Вінярскі прамаўчаў, мужчына, усё не выпускаючы яго рукі, дадаў:

      – Празаік, паэт, крытык. Магу эпіграмы і пародыі. Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.

      – Не хваліся, – сказаў бялявы, які стаяў побач і пералічваў грошы.

      Не дачакаўшыся ад Вінярскага ніякай рэакцыі, мужчына выпусціў яго змакрэлую далонь, сеў за столік і пакрыўджана сказаў:

      Магу паказаць пасведчанне.

      Я веру, што вы! – хуценька адказаў Вінярскі. Яму было няёмка ад таго, што ён не змог нечым дагадзіць чалавеку.

      Бялявы пералічыў грошы, падняў вочы ў столь, падумаў і пабег да стойкі.

      VIII

      – З кім маю гонар сядзець за адным столікам? – з той жа строгай важнасцю, быццам кожнае яго слова мела надзвычайную вагу, спытаў мужчына, калі Вінярскі прысеў.

      З хірургам… Доктарам, – адказаў Вінярскі, здзіўлены і такім высокім стылем, ды і ўвогуле беларускай мовай, якую яму нязвыкла было чуць з вуснаў звычайных людзей. Ён спадцішка агледзеў мужчыну. Яшчэ з парога, калі мужчына паклікаў Васіля, ён падаўся Вінярскаму маладым – недзе сваім аднагодкам, ну, можа, гадоў пад трыццаць; цяпер ён бачыў, што мужчыну, бадай, удвая больш. На ім быў паношаны касцюмчык, кашуля ў блакітны гарошак, расшпіленая на два верхнія гузікі; і шыя, і худыя далоні з доўгімі пальцамі, у якіх Сымон круціў пустую шклянку, і круглы, змаршчыністы, бы спечаны яблык, твар былі пакрыты цёмна-бурым загарам, быццам стары толькі што вярнуўся з паўднёвых пляжаў.

      Што ж, прыемна, калі і медыцына далучаецца да такой важнай справы, як культурны адпачынак, – пажартаваў Сымон і шчоўкнуў пальцам па вострым загарэлым кадыку – акурат як Васіль нядаўна, на могілках.

      На стале стаяла пустая шклянка і ляжаў акрайчык хлеба, а на сурвэтцы – шчопаць

Скачать книгу