Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская страница 18
– Дзіўныя асацыяцыі…
– Між іншым, сабакі добра плаваюць. Скокнуў з лодкі – і паплыў. А Герасім няхай топіцца, калі падабаецца на дне сінім ляжаць.
Дзяўчынка засмяялася.
– Дурніца ты. І мазахістка… Падабаецца быць няшчаснай, абражанай, ліць няўцешныя слёзы? Падабаецца пакутваць? Усім жанчынам падабаецца. Але слабым, а не моцным. Пачні новае жыццё.
А то заладзіла, як капрызлівае дзіця: «Дайце мне гэтую цацку!» А мо тая цацка табе не патрэбная? Ты – спявачка. Разумееш?! А хто яна па сваёй сутнасці? Марская сірэна, якая спевамі (дарэчы, вельмі эратычнае мастацтва!) заваблівае мужчын у свае сеткі. А ты не завабліваеш. Ты – рыбка, што заблыталася ў чужых сетках і ляжыць, нежывая, на беразе.
– Хто думаў, што вынік акажацца такім дурным і бяздарным?
– Аблом, кажа сучасная моладзь. Аптычны падман. Ты прайграла… Але ты не адна прайграеш. Трэба прызнаць паражэнне. З яго пачынаецца перамога над сабой і сітуацыяй. Але супернік быў годны. І ў гэтым суцяшэнне. Ты – прыгажуня. Вакол цябе мала рамантычных і таленавітых? Яны павінны на калені перад табой падаць. А табе застанецца толькі выбіраць. Ты брывом павяла, а ён пабег твае жаданні выконваць…
Слухай, падобныя размовы мне надакучылі. Калі будзеш бясконца пра яго думаць, скончыцца кепска, – падвяла рысу пад іхнімі дыялогамі дарослая Надзя і аб’явіла жалобным і суровым голасам дыктара: – Музычнае мастацтва краіны панесла непапраўную страту. Пасля працяглай хваробы памерла выдатная прадстаўніца нацыянальнай вакальнай школы…
Дзяўчынка засмяялася.
– Праўда, у афіцыйным паведамленні,– жанчына вярнулася да свайго звычайнага голасу, – не скажуць, што хвароба аказалася псіхічная. Твая рэпутацыя застанецца бездакорнай. А пра сапраўдную прычыну шырокія працоўныя масы будуць толькі здагадвацца.
Частка дзясятая
Сон
Напэўна, думка пра вар’яцтва глыбока трапіла ў Надзіну свядомасць, бо аднойчы ёй прысніўся сон. Нібыта яна – пацыентка ці то неўралагічнага аддзялення бальніцы, ці то псіханеўралагічнага дыспансера. Але не «Навінак» – гэта Надзя памятала дакладна. Яна ляжыць на бальнічным ложку. Разам з ёй у палаце знаходзяцца некалькі жанчын. Яны апранутыя ў аблезлыя бальнічныя халаты, а твары іх маюць нейкі бессэнсоўны выраз. Напэўна, іх ужо «напампавалі» адпаведнымі прэпаратамі.
Ідзе ранішні абход. I таму ў палаце цяпер цэлая грамада ў белых халатах: дактары аддзялення разам са студэнтамі, будучымі псіхіятрамі.
Палатны доктар Анатоль Пятровіч па чарзе характарызуе сваіх пацыентак:
– Цяжкая форма шызафрэніі. Жанчына паступіла з наступнымі сімптомамі… У стацыянары знаходзіцца два тыдні. Атрымлівае адпаведнае лячэнне…
«Цікава, як гэта можна так спакойна выслухоўваць, што ў цябе шызафрэнія? Не магу зразумець! Я, напрыклад, моцна б абурылася!» – думае Надзя. Натоўп эскулапаў рухаецца