Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 19

Завяршыць гештальт - Макс Шчур

Скачать книгу

гіджаб на знак сваёй грэшнасьці й непадпарадкаваньня (то бок закіданай камянямі яна будзе па-любому). Анягож! Адмаўляцца ад гіджабу дзеля нейкіх сэксістаў? Выкідаць на шмацьцё палову заробку? Ды не пайшлі б яны, сапраўды, з чыста эканамічных і эстэтычных прычын у сраку!

      У машыне асьцярожна дзялюся гэтымі сваймі назіраньнямі з Ахмэдам – але тут ён робіць выгляд, што не разумее гумару. О, так, ён лібэрал і сьніць сны аб Эўразьвязе, у прынцыпе яму нашмат больш падабаюцца дзеўкі ў міні – але на суайчыньніц і аднаверніц ягоны лібэралізм, да жалю, не распаўсюджваецца. Хоць ён і за роўныя правы, і ў першую чаргу на машыну (а не як у Саудаў), але ж залаты генафонд уласнай культуры лепей усё-ткі трымаць пад замком. Што ж, едзем далей.

      17

      Адным словам, амаль як у тым анэкдоце: і плянэта ў дупе, і Эўропа гіне, і мне самому апошнім часам неяк нездаровіцца. Ну ладна, плянэта – гэта паўбяды, у Галівудзе ўжо якое-небудзь выйсьце дакладна прыдумаюць – а вось што будзе з Эўропай? Я ж ня проста так цікаўлюся, у гэтым пытаньні для мяне імпліцытна ўтрыманае іншае: што будзе са мной? Не празь пяцьдзясят гадоў, натуральна, на гэты конт я надзіва спакойны – а ўжо празь пяць?

      Можна было б і гэтым не пераймацца, але надта ж доўга Эўропа з маляўнічай мапы была часткай маёй уявы пра сябе самога, майго з дазволу мацюкнуцца сэлф-іміджу або сэлфі – каб не сказаць супэр-эга. Нагадаю, дваццаць гадоў таму эстэтычны шантаж і маральны ціск гэтага звыш’яку (ды яшчэ ў хаўрусе з айчыннымі ўнутранымі органамі!) на маю крохкую маладую псыхіку зрабіўся такі невыносны, што я, не пражыўшы ў незалежнай Беларусі й дзесяцігодзьдзя, зь яе зваліў. То бок замест таго, каб чакаць ажыцьцяўленьня лёзунгу «Беларусь у Эўропу», я ажыцьцявіў тады лёзунг нашмат больш сьціплы – «Беларус у Эўропу». Мабыць, нядобра пачуў яго на адным зь мітынгаў. Выпаў гэты няшчасны мяккі знак – нацыянальная трагедыя.

      Цяпер ясна, што лёзунг быў няслушны – адразу зь некалькіх бакоў. Па-першае, калі ўжо пра тое, гучаць ён павінен «Беларус у Амэрыку» – ну, традыцыя такая, ня варта яе парушаць, – у найгоршым выпадку ў Аўстралію, Аргентыну ці куды-небудзь на Мадагаскар, хаця сёньня ўжо хапіла б і выспы Сьвятой Алены, калі казаць пра беларускамоўных. Чым далей ад Радзімы, тым лягчэй беларусу яе любіць – ён жа ж у душы сярэднявечны рыцар з «Пагоні», а ў таго да беззаганнае Дамы сэрца пачуцьці выключна плятанічныя. Дый жураўлі на Палесьсе ляцяць не адкуль-небудзь, а з самой Афрыкі.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Скачать книгу