Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 17

Завяршыць гештальт - Макс Шчур

Скачать книгу

ўсякую адсутнасьць краявіду, а па-ранейшаму дыміліся б АЭС – і ніякіх праблем з уцекачамі не назіралася б: па-першае, ніхто б сюды болей ня рваўся, а падругое, калі б і рваўся – то дастаткова ўявіць сабе, што было б, калі б заўтра ля берагоў ужо расейскага Крыму зьявілася пасудзіна з Блізкага Ўсходу ці крый бог Эрытрэі: думаю, яе досыць хутка напаткаў бы лёс «Курску» ці малайскага боўінгу, і ніхто б канцоў ані цыцак не знайшоў. Рускі сьвет, як і мір – гэта сьвет і мір для рускіх, а не для сьвету. Хіжынам – хіжае, дварцам – дварэцкія. Як у той прымаўцы: што для немца – гамон і ганебны ўспамін, для расейца – цалкам здаровы лад жыцьця і прадмет нацыянальнага гонару.

      Наагул, калі гаворым Нямеччына – заўжды маем на ўвазе Расея. Ажно захапляе, як пільна расейцы ў гісторыі рэалізоўвалі ўсе нямецкія праекты адзін за адным, хіба што з адставаньнем на гадоў семдзесят-восемдзесят (цягам якіх некаторыя з гэтых праектаў пасьпявалі крыху састарэць).

      Часам здаецца, што гувэрнантка-Нямеччына вядзе Расею празь цемру гісторыі за руку, як сьляпога. Гэтак, «Камуністычны маніфэст» зьявіўся ў Нямеччыне ў 1848-м – а ўжо ў 1917-м у Расеі пачала па пунктах выконвацца яго праграма. Расейскі 1945-ы – гэта нямецкі 1871-ы, год самасьцьвярджэньня за кошт адвечнага канкурэнта й культурнага гегемона, якім у выпадку Нямеччыны была Францыя; у гэтым годзе пэрыфэрыйная дагэтуль краіна канчаткова ператварылася ў сучасную Імпэрыю. Расейскі 1991-ы – гэта нямецкі 1918-ы, год Вялікай Крыўды й паразы ў вайне (усясьветна-халоднай)… Што настае ў абедзьвюх краінах пасьля – вядома, хіба з той розьніцай, што нацысты з мэтай падрыву заходніх эканомік друкавалі фальшывыя грошы, тады як нашысты ўва ўсю друкуюць расейскія пашпарты: ветлівых людзей павінна быць шмат! – ну і мараць пра бясконцы лебэнсрач у багатай на рэсурсы Арктыдзе, захапляюцца праваслаўнай містыкай, разьвіваюць эўразійскую тэорыю й змагаюцца зь меншасьцямі… То бок нямецкі 1945-ы ў Расеі яшчэ, мажліва, наперадзе – толькі прыйдзе ён, напэўна ж, не з таго боку, адкуль яго чакаюць. Пакуль што расейцы заўзята імкнуцца «ўсяго толькі» адваяваць «свае» Эльзас і Лятарынгію – дзеля дабра саміх расейцаў шчыра жадаю, каб у іх гэтага ня выйшла. Я ў курсе, што любыя гістарычныя аналёгіі («Параўнаў расейскі хуй зь нямецкім пальцам!» – хаця з эканамічнага гледзішча яшчэ невядома, ху із хуй), пагатоў катрэны, у атамны век ні ражна ня вартыя – не разумею толькі, як можна быць так ужо апантанымі арыгінальнасьцю сваёй гісторыі і ўсяго астатняга, што ажно ўпарта адмаўляцца заўважаць усякія, нават больш абгрунтаваныя й відавочныя паралелі, пра нейкія там «урокі» ня кажучы.

      Каб не залазіць яшчэ глыбей у гушчар падобных спэкуляцый, нерашуча прапаную Ахмэду спыніцца на адной з аўтазаправак, што стаяць на варце абапал аўтабану ня менш пільна, чым колішнія замкі вакольных фэадалаў-разбойнікаў на варце гандлёвых рачных шляхоў – настаў час разьлічыцца за прывілей на бясплатны праезд наведваньнем платнай прыбіральні «Шэлу», «Аджыпу» або «О-Эм-Фаў», на выбар. Ахмэд, на шчасьце, ня супраць, трэба як

Скачать книгу