Завяршыць гештальт. Макс Шчур
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 16
– Затое пакінулі яе такой, якой знайшлі, – адзначаю я, хаваючы ўсьмешку ў гарбаце. Мае госьці з задавальненьнем ківаюць галовамі: прынамсі, адно правіла я ўжо запамятаў – і адразу Залатое!
Аднак гісторыя на гэтым не закончылася: пасьля вяртаньня дамоў госьці зьдзівіліся, якім тады чынам партнэры з Гохдорфу трапілі да іх без ключоў, пачалі прыглядацца й прыйшлі да высновы, што ані ў іхным доме цягам мінулага тыдня ніхто ня жыў. Роспыты па вакольных гатэлях пацьвердзілі іхнае падазрэньне: спрактыкаваным партнэрам па Дамбартэры было так сорамна за сваю памылку, што яны пастанавілі захаваць факт неадбытага абмену ў сакрэце ня толькі ад неспрактыкаваных гасьцей, але нават ад сябе саміх.
– Пашанцавала ім, што яны не пакінулі ў хаце ката ці сабаку, – азываюся я.
– Абсалютна слушна! – у захапленьні маёй кемлівасьцю пагаджаецца Марыя. – Менавіта дзеля гэтага ў стандартным фармуляры дамбартэраўскага кантракту ёсьць пункт наконт хатняй жывёлы: яе абавязкова трэба браць з сабой!
– Калі толькі гэта не карова, – дадае на ўсякі выпадак Марыін муж, – і калі сталыя гаспадары вашага часовага дому ня супраць.
– А калі супраць? – пытаюся я.
– Тады яе нельга браць з сабой ні ў якім разе! – прасьвятляе мяне Марыя. – Для гэтага ў цывілізаваных краінах сьвету ёсьць адпаведныя службы, прытулкі, а ў бальшыні нармальных людзей яшчэ й сваякі і знаёмыя.
– А калі… – пачынаю я.
– Калі што?
– Ат, нічога.
– Ну што вы ўжо, дагаворвайце! Між намі ня можа быць ніякіх таямніцаў! Вы ня маеце каму аддаць свайго хатняга ўлюбёнца? Гледзячы на вас – напэўна, ката? Каб не аказалася, што ён бадзяецца недзе па двары, а ўвечары прыйдзе мяўкаць да нас, то бок да вас, пад дзьверы… Вы прынамсі набылі яму на два тыдні ежы? Ці нам давядзецца выдаткаваць на яе ўласныя грошы? І хто будзе прыходзіць выносіць за ім фэкаліі? Вы ж курыце дома дзеля таго, каб перабіць іхны смурод? Куды ён наагул у вас ходзіць? Ці