Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 11

Завяршыць гештальт - Макс Шчур

Скачать книгу

вы заўважалі, што на сьпіне ў «чалавека з пляцаком» (пляцачніка, як яго называюць у нас у Чэхіі), то бок на ягонай майцы ці кашулі, у такой гарачыні ад самога пляцака амаль непазьбежна, бы ў той Кафкавай машыне з калёніі, замест тэксту прысуду ўзьнікае адзіная, хіба толькі не крывёю, а ўласным потам выведзеная лацінская літара Y: выява, што насамрэч утрымлівае найглыбейшую магчымую жыцьцёвую мудрасьць, якая ў перакладзе з ангельскай гучыць: «НАВОШТА?» Калі на сьпіне ў Дона Кіхота было напісана «вар’ят», то на шырокіх сьпінах нашых сучасьнікаў зьмяшчаецца ўжо толькі адна, затое ня менш красамоўная літара – хаця там мог бы стаяць і пытальнік, у лепшым выпадку – нумар гульца ўлюбёнай футбольнай каманды. Літара Y вызначае сёньняшняга турыста-пляцачніка нашмат лепей за ягоны пашпарт, маршрут, сфэру зацікаўленьняў, сэксуальную арыентацыю й г. д. – ёю ўжо ўсё сказана. Гэтае пытаньне без адказу пляцачнік цягае з сабой па сьвеце, цнатліва прыкрыўшы яго сваім пляцаком; ён пазначаны гэтаю літарай, бы крыжам (а ў сярэднявеччы крыж і насамрэч выяўлялі ў такой форме – як ведалі). Хаця ня ўсё й не заўжды, трэба сказаць, так трагічна: час ад часу на сьпінах-плашчаніцах зьяўляюцца і іншыя сымбалі. Напрыклад, смайлік, варыянт той жа дурацкай «лічыны».

      Гэта я ўсё да таго, што нелюбімыя маладымі людзьмі ўцекачы з Поўдня маюць прынамсі нейкую, і досыць сур’ёзную, мэту вандроўкі – а вось у іхным уласным гіпстэрскім бадзяньні па Эўропе я штось такой мэты не заўважаю. Таму мне й здаецца, што ўва ўцекачоў з Поўдня ёсьць нейкая, хай ня зорная, будучыня, а ў маіх спадарожных эўратулягаў, нягледзячы на ўсе іхныя бліскучыя задаткі – няма, для іх ёсьць толькі сучаснасьць, якую яны ледзь пасьпяваюць спажываць з максымальнай выгадай для сябе: так ужо з гэтым сьпяшаюцца, што неператраўленая сучаснасьць папросту лезе з усіх іхных адтулінаў адначасова. Але пытаньне густу.

      Адшываючы аднаго за адным таксістаў, дакурваю (якое слова!) другую цыгарэту, – і акурат тады, калі замест лёсу маладой пары пачынаю пераймацца пытаньнем, ці дазволена тут уласна курыць, каля самых маіх, можна сказаць, ног, быццам я самае меншае кіназорка (вось яна, выгада Балбатрансу!) рэзка затарможвае не кадылак і не лімузін, а срэбная «шкода супэрб», чый кіроўца тут жа выпускае з начовак акенца шэрую вадкасьць шкла й вынырвае з глыбіняў салёну:

      – Сэрвус! На Мангайм? Паехалі!

      Амаль бяз словаў падпарадкоўваюся ягонаму загаду, закідваючы свой заплечнік адразу ў салён – прымушаць кіроўцу ўставаць з-за руля й адчыняць багажнік дзеля такой сьмешнай вагі было б непрыстойна. Гэтым разам, выглядае, спадарожнікаў у мяне ня будзе: немцы хаця й прыдумалі Балбатранс, але самі, здаецца, аддаюць перавагу традыцыйным відам транспарту. То бок адмаўчацца мне ўжо ня ўдасца.

      11

      І ўсё-ткі сапраўды, зь якой ласкі, калі не лічыць Дамбартэру, я еду менавіта ў Галяндыю? Не, я зусім ня думаю, што кагосьці насамрэч цікавіць адказ на гэтае пытаньне – лічыце, што я проста шпіён, якому ніколі не зашкодзіць

Скачать книгу