Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 7

Завяршыць гештальт - Макс Шчур

Скачать книгу

я галяндцам пасьля хуткага падліку, – але ж Дамбартэр. ком ня можа існаваць так доўга! Мне здаецца, што трыццаць адзін год таму інтэрнэт ня быў яшчэ настолькі распаўсюджаны, нават на Захадзе…

      – Слушна, – пагаджаецца мужчына, – але я не пра сайт Дамбартэр. ком, а пра сам Дамбартэр.

      – Ён існуе яшчэ недзе, апроч сеціва?

      – Вядома! Дамбартэр як арганізацыя існуе зь пяцьдзясят трэцяга году!

      – Тысяча дзевяцьсот? Нашай эры?

      – Так, мы з Марыяй – яго аднагодкі.

      А значыць, і аднагодкі маіх бацькоў, думаю я. Уласна, на месцы гэтай пажылой пары маглі б цяпер сядзець мае бацькі, калі б былі не разьвяліся – вось толькі мяняць сваю хату на ранейшую іхную, то бок нашу, хай і ўтрая большую, я ня стаў бы ні ў якім разе. Як і ніхто нармалёвы ў сьвеце. Хто б хацеў цягнуцца ў задрыпаны беларускі абласны цэнтар?

      – Во дзе сюрпрыз… – спрабую я ўдаваць зьдзіўленьне. – Не ўяўляю, як Дамбартэр мог дзейнічаць без інтэрнэту…

      Тэма гасьцям яўна не абыякавая. Яны з ахвотай апавядаюць мне пра заснавальнікаў Дамбартэра – маладую забясьпечаную амэрыканскую пару, якая, пасьля расчараваньня ў руху сўінгэраў (гэта я, прызнаюся, выгугліў пасьля, але няма гарантыі, што гэта ня плёткі зайздросьнікаў), пачала шукаць магчымасьці ўразнастайніць сваё сэксуальнае жыцьцё не па гатэлях, як дагэтуль, а адразу па чужых дамах, якія ўзрушвалі іх нашмат болей, ужо самой магчымасьцю апынуцца ў ложку, кухні, ваньне, скуры кагосьці іншага, далёкага й амаль незнаёмага, але тым ня менш вельмі жывога й канкрэтнага – і гэта ўсё яшчэ да ўсякіх гіпі, камунаў, рыаліці-шоў і сацыяльных сетак. Пачыналася ўсё з прыватных абвестак у газэтах, часопісах для турыстаў, са звычайных лістоў; літаральна за пару гадоў колькасьць зацікаўленых разраслася настолькі, што недзе ў шасьцідзясятых заснавальнікі пачалі выдаваць штогадовы альманах-каталёг на наступны сэзон, як любая вартая павагі модная фірма, прапаноўваючы абмен ужо ня дАмамі, а дамАмі. Кожная прысланая выдаўцам па пошце абвестка ўключала ў сябе, як і сёньня, адрас, кароткую анатацыю, тэрмін прапанавага бартэру, абавязковы фатаздымак гаспадароў і тэлефонны нумар для далейшых перамоваў. У сямідзясятых, калі пакаленьне гіпі супакоілася й пачало заводзіць сем’і, каталёгі памалу дасягнулі аб’ёму тэлефоннага даведніку, а іхная падшыўка па колькасьці тамоў дагнала «Брытаніку». Ніякіх істотных зьменаў, калі не лічыць каляровых фатаздымкаў, большых тыражоў і лепшай якасьці паперы ў каталёгах, да самага пачатку дзевяностых у руху не адбылося – хіба што амэрыканская пара перастала быць маладой і паступова адышла ад кіраваньня арганізацыяй, але ж амаль адразу ёй на зьмену ўрэшце прыйшоў Яго Вялікасьць Інтэрнэт. Тым ня менш, мае галяндзкія госьці ў васьмідзясятых пасьпелі яшчэ абмяняцца дамамі з самімі легендарнымі заснавальнікамі, якія і апавялі ім асабіста ўсё тое, што я цяпер пачуў сам – ах, якія гэта былі мілыя людзі! А якія актыўныя! Да апошняга апантаныя

Скачать книгу