Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 6

Завяршыць гештальт - Макс Шчур

Скачать книгу

то бок не пра лацінасаў, гішпанцы для яго самі лацінасы. З гэтымі там поўны парадак, супакойвае яго хлопец, асабліва ня сунуцца. Гішпанцы, маўляў, наагул малайцы: пабудавалі ў сваіх афрыканскіх правінцыях высачэзны мур, такі цяпер у Вугоршчыне таксама будуюць, і дазволу ніякага Брусэлю не пыталіся, ня тое што ў нас…

      Ага, вось мы ўрэшце і закранулі самую гарачую чэскую тэму апошніх месяцаў: уцекачы з Поўдня. Як ні парадаксальна, у гэтым пытаньні прасунутыя гіпстэры заадно з рэтраградам-стырнавым (а мо яны, як дасьведчаныя вандроўнікі, толькі прыстасоўваюцца пад кіроўцу, каб той крый бог ня высадзіў іх з машыны? наўрад ці): гнаць іх, маўляў, з нашае Эўропы, і асабліва з Чэхіі, сраным венікам. У найгоршым выпадку хай іх прымаюць тыя, хто бамбардаваў Лівію ці Сірыю, дый па ўсім. Выслухваць гэтыя знаўскія меркаваньні ў мяне няма падстаў, іх і без таго поўныя інтэрнэт-форумы. Таму я карыстаюся выпадкам, каб зноў паспрабаваць прымгнуць – але ж сон мне, прабачце за таўталёгію, удаецца самае большае ўдаваць.

      Падумаць толькі, амаль трыццаць гадоў мінула з часоў чэскай «славутай рэвалюцыі», «плюшавай» (як яе называюць скептыкі) ці «аксамітнай», а людзі ўсё яшчэ ніяк не нахаваюцца свабоды перасоўваньня, перадусім – на Захад (хаця апошнім часам уваходзяць у моду ўсё больш экзатычныя куткі сьвету). Гэтая свабода, дарэчы, ёсьць ледзь не галоўным аргумэнтам у незгасальных (і чым далей, тым болей!) спрэчках наконт таго, ці варта было скідваць камуністычны рэжым: маўляў, пры камуністах мы не маглі падарожнічаць! Гэта факт – затое маглі эміграваць, асабліва пры канцы шасьцідзясятых, калі Захад прыўзьняў жалезную заслону для тых, хто ўцякаў ад савецкіх танкаў. Аднак фішка ў тым, што эмігрант і турыст – ня проста два глыбінна адрозныя, а папросту варожыя людзкія тыпы, і да эміграцыі чэхі, турысты ад прыроды, ставяцца надзвычай адмоўна, амаральнейшага ўчынку ў дачыненьні да бацькаўшчыны й асуджаных на яе супляменьнікаў быць ня можа. Таму ніякіх эмігрантаў яны ня любяць: ні сваіх, ні пагатоў чужых. «Паўсюль добра – дома найлепш», кажа гэты маленькі, горды й ксэнафобны народ. Маўляў, мы да вас ня едзем – дык якой трасцы вы лезеце да нас? Зрабіце так, каб і вам у сябе дома было найлепш. А што ў вас дома няма дома – ну не, такога не бывае. «Кожны будаўнік уласнага шчасьця» – яшчэ адна тутэйшая прымаўка.

      У пэўным сэнсе, свабода перасоўваньня (вядома, для нас, а не для іншых, мы ж яе заслужылі, толькі вось невядома, чым) насамрэч ёсьць адзінай свабодай, атрыманай у выніку надыходу дэмакратыі: прастуй куды хочаш, ніхто цябе тут не трымае. Насуперак традыцыйнаму вонкаваму патрыятызму, усё больш і больш чэскай моладзі вымушана карыстаецца гэтай свабодай дзеля паляпшэньня ўласнага жыцьця, праглынуўшы неяк тое страшнае прыніжэньне, якое нясе з сабою статус эмігранта (жабрака на чужым хлебе!) уваччу іхных суграмадзянаў. (Цікава, што ў суседзяў-славакаў няма гэтага комплексу, яны з задавальненьнем перасяляюцца ў Чэхію й дамоў амаль ня езьдзяць, заспакойваючы сябе тым, што могуць зра біць гэта

Скачать книгу