Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 9

Завяршыць гештальт - Макс Шчур

Скачать книгу

жа вечар.

      8

      Яшчэ адна несумненная прыкмета старэньня – гэта калі вы нечакана для сябе пачынаеце шчыра цікавіцца надвор’ем. Лухта, што размовы пра надвор’е вядуцца з чыстай ветлівасьці: уласна, цікавіцца надвор’ем азначае цікавіцца здароўем. Але, так бы мовіць, ня толькі індывідуальным, якое ўсё болей пачынае вас даставаць, а ўсеагульным – здароўем папуляцыі, у крайніх выпадках – усіх сямі ці колькіх там мільярдаў братоў па біялягічным кшталце. То бок размова пра надвор’е ёсьць ускосным сьведчаньнем вашай раптоўнай схільнасьці да гуманізму, які наагул свомы людзям старэйшага веку – тым, хто сыходзіць, з сумам пакідаючы на гэтай плянэце тых самых сем мільярдаў гуманоідаў (ведама ж, не даляраў!), і хто гэтым сямі мільярдам не абыходзіць ніякім бокам. Вось калі б вы, сыходзячы, пакідалі на плянэце сем мільярдаў баксаў, па адным на брата па біялягічным кшталце, то кшталт надзвычай зацікавіўся б фактам вашага сыходу, і перадусім вашай спадчынай (усё той жа матэрыяльнай – а іншай і не бывае). Тады, як у кожнай сумленнай сям’і, было б узьнятае глябальнае пытаньне, каму і колькі з гэтае спадчыны павінна перапасьці. А так ваш запозьнены клопат пра здароўе чалавецтва (калі браць шырэй – самой плянэты) практычна ня мае шансаў на ўзаемнасьць. Тое ж самае з геапалітыкай: і яна ёсьць улюбёным каньком прыстарэлых, бо ім (то бок вам) ужо ня служаць, як раней, уласныя ногі, таму вы на яго й падселі, спадзеючыся, што ён падкіне вас раней за іншых у будучыню, якая ў прынцыпе тычыцца вас асабіста ўсё меней.

      У новым (добрых пятнаццаць гадоў як) тысячагодзьдзі адбылося маленькае дзіва, і геапалітычныя праблемы нейкім чынам трапілі ўва ўнісон з кліматычнымі (што ўжо само па сабе можа быць прыкметай блізкай катастрофы): калі раней, у маёй маладосьці, усясьветнае супрацьстаяньне адбывалася яшчэ паводле восі Ўсход-Захад, то ў сучаснасьці геапалітыка вызначаецца перадусім супрацьстаяньнем між Поўначчу й Поўднем. Кажучы дакладней, гэтае супрацьстаяньне ўсяго толькі ўзнавілася, з той розьніцай, што цяпер ня Поўнач задае тон і пытля Поўдню, як цягам папярэдняй тысячы гадоў, а Поўдзень пераходзіць у наступ на Поўнач. Маіх юных спадарожнікаў-балбатрансераў, закаханых у сьпёчную Гішпанію і заклапочаных уцекачамі, відавочна хвалюе ў гэтым наступе акурат палітычна-дэмаграфічны аспэкт, тым часам як мяне ў маім веку ўжо перадусім кліматычны. Штогод я на ўласнае скуры ўсё больш востра адчуваю набліжэньне Вялікага Поўдня ў выглядзе так званага глябальнага пацяпленьня: рэч у тым, што калі вонкавая тэмпэратура выроўніваецца з тэмпэратурай цела, то пачынаеш нібы распускацца ў вакольным асяродзьдзі, як той казаў, зьліваесься з краявідам. Вось жа акурат у гэтым зьліцьці і палягае для многіх сакрэт сапраўднага шчасьця, таму бальшыня эўрапейцаў пасьля пяцідзесяці імкнецца на Поўдзень зь няўтрымнасьцю пералётных птушак. На жаль, на працягу жыцьця я выхаваў у сабе любоў да кантрастаў, і тады як сам зусім ня супраць трымаць ногі ў цяпле, то галаву з

Скачать книгу