Жанчына і леапард (зборнік). Таццяна Барысік

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчына і леапард (зборнік) - Таццяна Барысік страница 5

Жанчына і леапард (зборнік) - Таццяна Барысік Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

ўжо вучоба! Пасля вяселля думала, у горад з’едзем, мужу інтэрнат абяцалі, але мяне аператарам паставілі, ды і ў дэкрэтны ўжо збіралася. А як нарадзіўся сын – свякруха нам паўдома адпісала.

      Карацей, вось ужо трыццаць чацвёрты год я працую тут.

      – Раскажыце пра сваіх бацькоў, мясціну, дзе нарадзіліся, – карэспандэнт так і сыпаў звыклымі пытаннямі, якія яму ўжо за пятнаццаць гадоў аскому набілі. Для Алены ж гэта была хвіліна славы, магчыма, адзіная ў жыцці, таму яна асцярожнічала як магла, асабліва зараз, калі ўсе «хатнія нарыхтоўкі» былі вычарпаныя. «Так, – разважала ў думках душа калектыву, – мацерай пахвалюся, пра бацьку толькі ўзгадаю, хопіць таго, што ў школе паліцайкай дражнілі, кожнаму ж не давядзеш, чаму ён, вучаны чалавек, рабіў даглядчыкам і нідзе яму ходу не было, і што ў палон не па сваёй волі трапіў. Пра сястру Тамару раскажу, хай ведаюць, і ў мяне радня не абы-якая! Ірку і ўспамінаць не буду, зашмат гонару. Ціхаяціхая, нідзе не чуваць і не відаць было, ледзь васьмігодку агорала, цялятніцаю робіць. Вось так цішком і прыбрала матчыну хату да рук, а ёй, Алене, там ужо і месца нямашака. Толік, той наадварот змалку быў адарві ды выкінь! Сваволіў ён – а рэмня зараблялі іншыя. І цяперака ні на грам не змяніўся, бацькавы грошы, што з Нямеччыны за палон прыйшлі, сцягнуў, машыну купіў і кватэру абставіў, а спіхнуў усё на заезджых цыганоў».

      – Нарадзілася я ў вёсцы Тамашова Рудня за два кіламетры ад Слабодкі, у дружнай мнагадзетнай сям’і, – ізноўку нацягнуўшы маску паспяховасці, працягнула Ленка Багуненка, узважваючы кожнае слова. – Бацька мой, Мікалай Пракопавіч, працаваў на ферме даглядчыкам, маці, Марыя Макараўна, – паштаркаю. Яна спявала ў хоры пры нашым клубе, а ў восемдзесят сёмым годзе яе абралі дэпутатам сельскага Савета. Мая старэйшая сястра Тамара жыве ў Гродзенскай вобласці, замужам за дырэктарам мукамольнага завода. Катэдж у іх свой, дзве машыны, дзеці ў Мінску вучацца… – натхнёна нахвальвала сястрын дабрабыт Ленка, зусім забыўшыся на астатніх сваякоў. Гаўрыльчык і не настойваў, неаднойчы пераканаўшыся на ўласным досведзе – калі ў справу мяшаюцца грошы і спадчына, ад дружбы ў шматдзетнай сям’і і следу не застаецца.

      – Ну, а муж ваш дзе працуе?

      Абысці правакацыйнае пытанне не ўдалося:

      – Дзе і ўсе цяпер, у Расіі, – незадаволена буркнула Алена. І перавяла гаворку ў больш пазітыўнае рэчышча. – Старшы сын уладкаваўся механікам на заводзе, меншая дачка дзясяты клас заканчвае. Я ва ўсім люблю чысціню і парадак, у мяне ў гародчыку багата кветак. Асабліва падабаецца даглядаць хатнюю гаспадарку. Я аддаю ёй увесь вольны час, бо змалку да працы прывучана… – з апошніх сілаў змагалася са сваёю знявечанай свядомасцю ўдарніца працы, імкнучыся выдаць жаданае за сапраўднае.

      – Ну, а як адпачываеце?

      – Ат, пакуль усё папарадчыш ды свіням дасі, які адпачынак! Нагу сваю ўкручу ды гляджу тэлевізар, – зразумеўшы, што вырвалася нешта не тое, Мікалаеўна паспрабавала выправіць становішча. – Камп’ютар дачцэ ў крэдыт узяла.

Скачать книгу