Жанчына і леапард (зборнік). Таццяна Барысік

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчына і леапард (зборнік) - Таццяна Барысік страница 7

Жанчына і леапард (зборнік) - Таццяна Барысік Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

жа шкодных звычак, але зусім адрозным характарам. Міша працавіты і чулы, дзядзька гультаяваты і нахабны аматар дармаўшчыны. Цётка звычайна перадае сала ці масла. Але ўвесь харч імгненна прадаецца і прапіваецца. Да таго ж хітры дзядзька мае звычку цягацца за пляменнікам па заробках як бясплатны дадатак. Крыху глынуўшы для настрою, Міша ідзе працаваць. Дзядзька ж спасылаецца на кепскае самаадчуванне, імкнецца прылегчы і праз якую хвіліну храпе побач як пшанічку прадаўшы!

      Не, вы ж хаця не падумайце! Нашыя мясціны славутыя не толькі Мішам і ягоным сваяком. У вёскі багатая падзеямі мінуўшчына, спрадвечныя традыцыі, вось толькі людзей амаль няма. Усяго восем-шаснаццаць чалавек у залежнасці ад сезону. Сярод іх ёсць, канечне, былыя настаўнікі, заатэхнікі, ударнікі працы, але ўсім ім пад восемдзесят ці за восемдзесят. Міша ж тут не толькі самы малады (няма й пяцідзесяці), але й самы адметны.

      Ну, скажыце, хто ж яшчэ здатны дзябнуць конаўку брагі, з запаленай папяроскай у зубах залезці на тэлеграфны слуп, падрамантаваць ліхтар і гэткім жа чынам спусціцца долу, не выкінуўшы з зубоў папяроскі? Хто можа ў чыстым полі восенню разам з суседам усю ноч вартаваць выкапаную ў кааператыве бульбу, каторую сусед не патрапіў завезці дахаты?

      Але мяне захаплялі найперш не гэтыя неардынарныя ў разуменні сярэднестатыстычнай асобы ўчынкі. А Мішава прыхільнасць да Амара Хаяма і ягоны падарунак сябру, былому настаўніку: кніга Уладзіміра Высоцкага. Выбранае, пільная ўвага да ўніверсітэцкага паэтычнага зборніка. Што ўжо казаць пра Міхасёвы размовы на бяседах! Людская гамана даўно ператварылася ў перадачу малацікавай інфармацыі пра асаблівасці ўласнага побыту.

      – Буракоў дробных наварыла, пад’ела. От, смачна!..

      – Мой унук паступіў на завочнае, на платнае, другі курс ужо, на сесію паехаў. Дык я ўжо сяджу, думаю, хаця ж бы ён здаў экзамены тыя…

      – Я такая чысцёха! Люблю парадак у хаце. Як маладзейшая была, усё паўмываю, паўчышчаю, фіранкі накрухмалю, мост пашкрабу, пыл з фікуса анучкай выцеру…

      Вось так, бывае, сядзіш, слухаеш і маўчыш. Бо смак буракоў не змяняецца год ад году, а бабулін унук абавязкова яшчэ папап’е людское крыві. Бо калі, пражыўшы жыццё, табе няма чаго распавесці нашчадкам, апроч прыбірання ў хаце, дык, пэўна, не хваліцца, а галасіць варта.

      Міхась жа ў гутарках не кранаў тэлесерыялаў, не ўзвялічваў сябе, пахваляючыся штодзённымі клопатамі. І тут справа, бадай, не ў адсутнасці тэлевізара ды наладжанага побыту, проста для гутарак знаходзілася нешта цікавейшае, больш важнае. Так, аднаго разу ён прызнаўся, што не толькі чытае чужыя вершы, але й піша свае:

      – У мяне іх багата. Я іх пішу і пад койку кідаю! «Лебедзь, рак і шчупак» – у падробку Крылову, – абвясціў Міша назву ўласнага твора і пачаў чытаць. Твар ягоны адразу пасвятлеў, бы на імшы, а голас… Голас хрыпеў і зрываўся. Каб разабраць праз хрып і сіпенне тэкст, змоўклі ўсе, хто сядзеў побач. Тое, што ўдалося пачуць, мо і не з’яўлялася скарбам сусветнай літаратуры, але было куды самабытнейшым

Скачать книгу