Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 17

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі

Скачать книгу

шлюбам па ідэалагічных альбо канспіратыўных матывах. Нягледзячы на тое, што фактычныя шлюбы не згадваліся ў Кодэксе 1918 г., яны атрымалі шырокае пашырэнне, пераважна ў гарадах. Фактычныя шлюбы былі выгодныя для мужчын. Адпаведна, іх ахвярамі ў большасці выпадкаў рабіліся жанчыны з дзецьмі, бо факт бацькоўства ў судзе даказаць было вельмі цяжка. Праз падзел маёмасці падчас разводу ахвярамі рабіліся і тыя жанчыны, якія знаходзіліся ў зарэгістраваным шлюбе.

      Праект уласнага беларускага Кодэкса законаў аб шлюбе, сям’і і апецы быў вынесены на спецыяльнае абмеркаванне на жнівеньскай (1926 г.) сесіі ЦВК БССР. Падчас абмеркавання, якое праходзіла пад старшынствам А. Р. Чарвякова, высветліліся два супрацьлеглыя падыходы да галоўнага пытання – фактычнага шлюбу. Думкі тых, хто падтрымліваў яго заканадаўчае афармленне, агучыла ў сваім выступе загадчыца жанаддзела ЦК КП(б)Б, рэдактар часопіса «Беларуская работніца і сялянка» М. Ф. Муратава. Яна нагадала, што фактычны шлюб на заканадаўчым узроўні ўжо існуе ў РСФСР і з пэўнымі абмежаваннямі[99] ва Украінскай ССР. Назваўшы зарэгістраваны шлюб «перажыткам буржуазнага мінулага», прыхільніца тэорыі «крылатага Эраса» паведаміла, што ў БССР ужо каля 100 тыс. чалавек жывуць фактычным шлюбам. Сведчаннем дэградацыі зарэгістраванага шлюбу, на яе думку, была яго хуткабежнасць – нядаўна «адзін чалавек быў зарэгістраваны 13 разоў». Муратава мела моцнага саюзніка ў асобе намесніка старшыні СНК БССР М. М. Каркліна, які адначасова з’яўляўся старшынёй Камісіі заканадаўчых прапаноў пры СНК. Ён падтрымліваў прынцып неабавязковасці рэгістрацыі шлюбу, лічыў, што фактычны шлюб нараджае тыя ж маёмасныя правы і абавязкі сужэнцаў, што і шлюб зарэгістраваны[100].

      Пазіцыю праціўнікаў фактычнага шлюбу на абмеркаванні выказаў наркам юстыцыі М. А. Сегаль, які выступаў за моцны, зарэгістраваны ў дзяржаўных органах шлюб. Яго галоўным аргументам быў неаспрэчны факт, што ў выніку распаду фактычнага шлюбу абараняць уласныя правы даводзіцца слабому боку – жанчыне і дзецям. Былі ў наркама і іншыя аргументы: «Калі прыраўнаем фактычны шлюб да зарэгістраванага, то можна сутыкнуцца з такой акалічнасцю: уявеце сабе, што калі хто-небудзь мае 3–4 фактычныя жонкі і гэты шлюб прыроўніваецца да зарэгістраванага юрыдычнага шлюбу з усімі вынікамі… гэта вядзе да мнагажонства. Па такім шляху мы йсці ня можам», «суды завалены справамі аб аліментах».

      У якасці альтэрнатывы легалізацыі фактычнага шлюбу Сегаль прапанаваў дэталёвую працэдуру ўсталявання бацькоўства: цяжарная жанчына ці маці нованароджанага на працягу месяца пасля нараджэння падае заяву ў ЗАГС з указаннем імя таго, хто з’яўляецца бацькам. ЗАГС на працягу 7 дзён паведамляе пра гэта бацьку і дае яму месяц на роздум і афіцыйны адказ. Калі меркаваны бацька адмаўляецца прызнаць дзіця, ён павінен падаць заяву ў суд і аспрэчваць заяву ў судовым парадку. Калі падобнай заявы няма – ён аўтаматычна лічыцца бацькам. У гэтым выпадку аспрэчваць бацькоўства давядзецца

Скачать книгу


<p>99</p>

Ва УССР фактычным шлюбам лічылася сумежнае пражыванне асоб рознага полу тэрмінам больш двух гадоў, альбо на працягу меншага тэрміну, калі жанчына зацяжарыла ці нарадзіла дзіця. Падобнае вызначэнне фактычнага шлюбу ставіла больш пытанняў, чым давала адказаў. Вось некаторыя з тых, што прагучалі на жнівеньскай (1926) сесіі ЦВК БССР: чаму менавіта двухгадовы тэрмін сумеснага пражывання ператварае сужыцце ў шлюб? Ці з’яўляецца цяжарнасць у выніку выпадковага сэксуальнага кантакту падставай для кваліфікавання апошняга як фактычнага шлюбу?

<p>100</p>

НАРБ. Ф. 99. Воп. 2. Спр. 536. Арк. 66–73.