Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 20
20 жніўня 1918 г. дэкрэтам Усерасійскага ЦВК «Аб адмене правоў прыватнай уласнасці на нерухомую маёмасць» былі спынены працэсы набыцця, продажу, а таксама арэнды жылля. Дзяржаўныя органы распачалі размеркаванне жылля, у аснову якога быў пакладзены класавы прынцып, гэта значыць паляпшэнне бытавых умоў бяднейшых слаёў насельніцтва за кошт заможных шляхам перадзелу нерухомасці апошніх. Першапачаткова новая ўлада прапанавала сялянам і рабочым займаць пустыя шляхецкія маёнткі, а таксама гарадскія дамы і кватэры. Рухомая маёмасць, якая знаходзілася ў пакінутых падчас ваенных і рэвалюцыйных падзей дамах і кватэрах, падзялялася паміж новымі гаспадарамі. Неўзабаве бяднейшыя сяляне і пралетары пачалі займаць «лішкі» жыллёвай плошчы памешчыкаў і гарадской буржуазіі. Гаспадарам жыллёвай плошчы дазвалялася мець па адным пакоі на кожнага дарослага і адным пакоі на ўсіх дзяцей. Рэшта перадавалася людзям, больш каштоўным у сацыяльным сэнсе.
Адным з тых, каго ў верасні 1920 г. жыладдзел мінскага гарвыканкама пазбавіў «лішкаў» жыллёвай плошчы, быў 60-гадовы ўладальнік мінскага гатэля «Пасаж» Ю. Левін. Пасля паўтарамесячнага зняволення ў мінскім канцлагеры ён пагадзіўся на прапанову дамкама, які ўжо распараджаўся жыллёвай плошчай яго нацыяналізаванага гатэля, заняць у ім з сям’ёй невялікі пакой і працаваць дворнікам[116]. Ю. Левін, як і сотні іншых гараджан Савецкай Беларусі, стаў жыхаром камунальнай кватэры – месца супольнага пражывання людзей, не звязаных ні сямейнымі повязямі, ні сумеснай працай, вучобай, палавой альбо ўзроставай прыкметай. «Камуналкі» былі нечаканым і непажаданым наступствам прымусовага пераразмеркавання жылля і ніколі не разглядаліся ўладай як ячэйкі «новага быту». Новыя гаспадары былой буржуазнай нерухомасці сутыкнуліся ў камуналках з вялікай колькасцю бытавых нязручнасцей. Але галоўная ненармальнасць існавання «на агульнай кухні» мела псіхалагічны характар, нараджала ў людзей агрэсію, дыскамфорт, размывала традыцыйнае паняцце Дома.
Рынкавыя таварна-грашовыя адносіны, адроджаныя пасля ўвядзення НЭПу, узнавілі ў БССР у абмежаваным выглядзе прыватную ўласнасць на нерухомасць і здзелкі з ёю. Частка муніцыпалізаванага жыллёвага фонду была вернута ўладальнікам, здадзена ў арэнду альбо набыта ў прыватную ўласнасць. З’явіўся рынак нерухомасці. Аднак ва ўмовах жыллёвага крызісу частка дамоў (9,2 %) не падлягала дэмуніцыпалізацыі і знаходзілася ў распараджэнні дзяржавы. Сярод іх найбольш прэстыжныя былі дамы з асобнымі кватэрамі для вышэйшай партыйнай і савецкай наменклатуры.
У 1923 г. памер жылой плошчы на аднаго чалавека ў гарадах Савецкай Беларусі складаў у сярэднім 7 кв. метраў. Жыллёвы фонд рэспублікі ў той час на 95,4 % складаўся з драўляных і на 96,2 % з аднапавярховых дамоў. Галоўным забудоўшчыкам у сферы жыллёвага будаўніцтва ў рэспубліцы на працягу 1920-х гг. заставаўся прыватны ўласнік. Аднак
116
НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 118 т. 2. Арк. 385–387.