Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 22

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі

Скачать книгу

1929 г. Вярхоўны суд БССР разглядаў справу работніцы гуты «Кастрычнік» Баршай, якую мужчыны-рабочыя «…лаялі, аблівалі вадой, зьдзіралі адзеньне, білі, толькі таму, што яна яўрэйка»[131].

Крымінальную сітуацыю ў гарадах БССР пагаршалі непаўналетнія беспрытульнікі. Іх перавыхаваннем кіравала Цэнтральная дзіцячая камісія, куды ўваходзілі прадстаўнікі наркаматаў асветы, аховы здароўя, унутраных спраў. У выніку дзейнасці камісіі, якую курыраваў старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў, у рэспубліцы былі адкрыты сталоўкі, прытулкі, а таксама спецыяльныя выхаваўчыя ўстановы для беспрытульнікаў, дзе ў 1928 г. утрымлівалася каля 6 тыс. дзяцей[132].

Рэвалюцыйная мэтазгоднасць прадугледжвала вызначэнне стандарту, мінімуму сродкаў жыццезабеспячэння (умоў жылля, структуры харчавання, адзення, сродкаў гігіены і інш.), аскетычнае стаўленне да сусвету ўвогуле. У аскезе бачылі найважнейшы сродак усталявання сацыяльнай справядлівасці. Ва ўмовах пасляваеннай і паслярэвалюцыйнай галечы дасягнуць аскезы было няцяжка. Былая студэнтка педфака БДУ, празаік Я. І. Бяганская, гады вучобы якой прыпалі на другую палову 1920-х гг., узгадвала: «Мы, маладыя, не ганяліся за моднай вопраткай, залатымі ўпрыгожаннямі, гарнітурамі, дыванамі. Мы стараліся набыць як мага болей ведаў і як мага хутчэй аддаць гэтыя веды народу, краіне»[133]. У іншага тагачаснага студэнта З. Бірылы, які навучаўся ў Мінскім вышэйшым педінстытуце разам з Э. Агняцвет і С. Шушкевічам, у памяці засталіся чэргі, дзе «…даводзілася гадзінамі стаяць па хлеб ці місачку супу ў сталоўцы»[134].

З другога боку, правядзенне НЭПу прыводзіла да маёмаснага расслаення грамадства[135], што адлюстроўвалася ў побыце людзей. У беларускіх гарадах, ахопленых беспрацоўем, галечай, беспрытульнасцю, прастытуцыяй, большасць жыхароў даношвалі перашытае дарэвалюцыйнае цывільнае і вайсковае адзенне. П. Мядзёлка ў сваіх успамінах наступным чынам апісвае аблічча былога актора Першага беларускага таварыства драмы і камедыі Іванова: «…у брудным, зношаным салдацкім шынелі, расхрыстаны, з заросшым чорным шчаціннем тварам, смактаў махорачную самакрутку, пускаючы клубы смуроднага дыму, і густа са смакам сплёўваў на падлогу»[136].

На паседжаннях фабрычна-заводскіх камітэтаў абмяркоўваліся заявы працоўных аб дапамозе ў набыцці адзення і абутку. Дрэнна была апранута асноўная маса моладзі. Вялікай праблемай была ніжняя бялізна, у тым ліку панчохі і шкарпэткі. Трыкатажныя фабрыкі наладзілі яе вытворчасць толькі ў сярэдзіне 1920-х гг., прычым іх прадукцыя была сапраўдным дэфіцытам. Бялізну можна было набываць у прыватных крамах, таргсінах і на рынках, але кошты альбо сродак плацяжу (золата) рабілі яе недасягальнай для большасці насельніцтва. Беларускі жаночы часопіс прапаноўваў сваім чытачам выкрайкі станікаў, а таксама інструкцыі па іх вязанні з воўны.

Разам з тым нямногія заможныя грамадзяне маглі набыць якасную ежу, адзенне, мэблю, нават аўто. З сярэдзіны 1920-х пачала адраджацца мода на адзенне

Скачать книгу

131

Магілёўскі селянін. 1929. 20 студз. № 6. С. 2.

132

Рабочий. 1928. 19 авг. № 190. С. 6.

133

Бяганская Я. Мая Галгофа. Старонкі перажытага // Полымя. 1990. № 3. С. 132.

134

Бірыла З. З мінулага // Полымя. 1992. № 5. С. 198.

135

У 1928 г. у БССР, паводле афіцыйных звестак, налічвалася каля 5 тыс. прафесійных жабракоў. Рабочий. 1928. 27 марта. № 73. С. 7.

136

БДАМЛМ. Ф. 403. Воп. 1. Спр. 13. Арк. 9.