Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 19

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі

Скачать книгу

незарэгістраваны фактычны шлюб, развод, магчымасць стварэння сям’і без дазволу бацькоў і апекуноў. За заведама ілжывыя заявы аб устанаўленні бацькоўства належала крымінальная адказнасць.

      Жыхары беларускай вёскі ў сваёй масе адмоўна паставіліся да Кодэкса 1927 г., найперш з прычыны фінансавай уразлівасці сялянскай гаспадаркі ў выпадку распаду шлюбнага саюзу. Жансаветы крытыкавалі яго за недастатковую абарону правоў жанчын. Таму ўжо ў 1928 г. Наркамюст БССР быў вымушаны ўнесці ў Кодэкс папраўкі, якія ўзмацнялі абарону маці і дзіцяці. Так, пад пагрозай крымінальнай адказнасці бацька дзяцей быў абавязаны паведамляць маці аб перамене свайго месца жыхарства і працы. Айчым ці мачыха, якія ўжо некаторы час утрымлівалі дзяцей, былі абавязаны даваць сродкі на іх утрыманне і надалей. Судам дазвалялася прыпыняць справы аб выдзеле з сельскай гаспадаркі, калі асоба, якая выдзялялася, рабіла гэта з мэтаю ўнікнуць уплаты аліментаў. Акрамя таго, усталёўваўся мінімальны ўзрост уступлення ў шлюб для абодвух палоў – 18 гадоў[112].

      Заканатворцы першага дзесяцігоддзя савецкай улады прадэманстравалі радыкальныя падыходы да мадэрнізацыі сям’і, шлюбу, сэксуальных узаемаадносін. Скасаванне саслоўных, рэлігійных, маёмасных абмежаванняў для ўступлення ў шлюб, абвяшчэнне прынцыпаў добраахвотнасці шлюбу, роўнасці сужэнцаў, легалізацыя фактычнага шлюбу на практыцы прывялі да няпэўнасці і супярэчлівасці заканадаўчых норм, расхіствання асноў традыцыйнай сям’і.

      «Новы быт»: паміж ідэяй і ўвасабленнем

      Адной з найважнейшых перашкод на шляху пабудовы камуністычнага грамадства, альбо, карыстаючыся тэрмінам вядомых сацыёлагаў П. Бергера і Т. Лукмана, канструявання новай сацыяльнай рэальнасці[113], быў «стары быт». Сацыяльныя канструктары ў асобе партыйных ідэёлагаў імкнуліся змяніць усе бакі жыцця соцыуму, у тым ліку сферу прыватнага жыцця чалавека, якая традыцыйна лічылася пазапалітычнай. Яны добра разумелі, што ўласна сацыяльнага вызвалення працоўных недастаткова, трэба змяніць звычайную свядомасць чалавека, яго быт, які быў моцна знітаваны з сусветам традыцыйных каштоўнасцей. Новая ўлада паставіла за мэту ўзяць пад кантроль і перабудаваць прастору прыватнага жыцця чалавека, якая мела тры вымярэнні: жыллё, вуліца, забаўляльныя ўстановы. Найбольш складанай для ўздзеяння была жыллёвая сфера, якая захоўвала старыя «буржуазныя» формы. Невыпадкова Ленін адзначаў, што «…адзін з апошніх і рашучых баёў мы вядзём з дробнабуржуазнай стыхіяй, ад перамогі над якой залежыць лёс рэвалюцыі»[114].

      Канструяванне «новага быту»

      Ідэя радыкальнай перабудовы бытавых адносін у выглядзе сацыялізацыі быту атрымала шырокае распаўсюджанне адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Яна стала прадметам адкрытага абмеркавання ў шырокай аўдыторыі, але пераважна моладзевай. Барацьба са старым бытам разглядалася ў якасці найважнейшай умовы прасоўвання чалавека

Скачать книгу


<p>112</p>

Зьвязда. 1928. 1 ліст. № 253. С. 4.

<p>113</p>

Бергер П., Лукман Т. Социальное конструирование реальности. Трактат по социологии знания. М., 1995. С. 13.

<p>114</p>

Ленин В. Полное собрание сочинений. Изд. 5-е. Т. 43. М., 1963. С. 141.