Мае дзевяностыя. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч страница 3

Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

зачыняюць за сабой вокны. Зіма.

      Ножыкі

      Дзевяностыя былі даўно. Дзевяностыя былі нядаўна. Некаторыя рэчы ўжо ніколі ня вернуцца. Некаторыя адгукаюцца самым нечаканым чынам. Гомельшчына. Мы ідзем за дачкой па лесе, жонка зьбірае грыбы. У нас у руках пакеты і кухонныя, востра, па-вясковаму наточаныя нажы. Я кідаю свой нож наперад – і ён утыркаецца ў сырую зямлю лясной сьцежкі. Забытае, дзіўна прыемнае адчуваньне. Менавіта так мы гулялі ў ножыкі ў хмызах каля школьнага стадыёна. Утыркнуўся, увайшоў усім целам свайго прыгожага ляза – падыходзіш, абводзіш вакол яго кола, можаш рухацца далей. А калі нож з тупым гукам пляснуўся на зямлю – саступаеш ход суперніку. Ножыкі… А былі яшчэ ножыкі-«танчыкі». Наколькі я памятаю, там усё залежала ад таго, як кінуць нож: мудрагелістыя кідкі прыносілі больш перавагаў. Напрыклад, з-за сьпіны. Або паміж расстаўленых ног. А яшчэ была гульня ў краіны, у земляныя імпэрыі: дзе ножык утыркнуўся – там твая тэрыторыя…

      Я спрабую расказаць пра гэта дачцэ. Здаецца, яна ня надта разумее. Хлопчыкі з нажамі на школьным двары – яе, жыхарку Гамбургу, гэта крыху палохае. Ці яна проста робіць выгляд?

      Часам ножыкі з тых школьных гадоў лятуць даўжэй і трапляюць не туды. Вось нехта толькі што напісаў у мэсэнджэр. Ого, стары знаёмы, мы ня бачыліся 20 гадоў. Мы ўяўляем адзін аднаго – і перад нашымі вачыма тыя, маладыя твары, і ў вушах тыя, маладыя галасы. Адказваць – ці не? Мы належым нашым дзевяностым – або яны нам? Ці змаглі мы іх пераадолець у сабе, вырасьці зь іх, навучыцца ў іх нечаму? Ці гэта проста ўмоўнасьць? Час, які быў, мінуў, прамільгнуў, сышоў?..

      Тое, чаго я больш за ўсё баюся ў такіх размовах з прывідамі 90-х, – гэта настальгія. Непазьбежныя параўнаньні і высновы: тады мы былі лепшыя, жылі весялей, і наогул там засталося ўсё шчасьлівае, сьветлае і жывое. Ня тое, што цяпер: работа, дом, клопаты, будзённасьць, грошы. «А памятаеш, як ты?.. А памятаеш Таньку?.. А Лаўрыка?.. А памятаеш, як мы?.. »

      Ну, памятаю. І што?

      Сярод дзесяці запаветаў мне не хапае аднаго. Навучыся забываць.

      «Наша цудоўная маладосьць»

      Жыць настальгіяй – убогі занятак. Людзей мусяць злучаць свабода, пяшчота і гордасьць, а не агульныя ўспаміны. Такія ўспаміны – наркотык, на які няцяжка падсесьці і потым гадамі мучыцца ад неадпаведнасьці твайго жыцьця фальшываму ідэалу «маладосьці». Калі я думаю пра свае дзевяностыя, дык знаходжу там шмат глупства… І ня проста глупства: тупасьці, абмежаванасьці, брыдоты, наіўнасьці і легкавернасьці. Усё, што было ў дзевяностых, няхай там і застаецца. Я не магу падтрымаць размову з тым, для каго работа, дом, дзеці, будзённасьць і грошы ёсьць сумнай альтэрнатывай таму страчанаму шчасьцю. Я думаю, што мой цяперашні сьвет значна больш цікавы, заняткі несувымерна зьмястоўнейшыя, людзі навокал глыбейшыя. Мне падабаецца, як мінае мой час. Я не хачу назад – нават калі б меў магчымасьць усё выправіць. Я падабаюся сабе такім, які я цяпер. У мяне няма ніякага жаданьня шмыгаць носам пад рытуальную бутэльку ці разразаць з кімсьці

Скачать книгу