Мае дзевяностыя. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч страница 7

Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

запісваў, усё як паложана. І сам сьпяваў, як Эліс Купэр. Макс і Слава мелі сапраўдны хаер – больш ці менш доўгі, я то адпускаў валасы, то стрыгся, Лёха і Лаўрэнцій хадзілі з чалавечымі фрызурамі – але ўсіх нас аб’ядноўвала прага нечым вылучацца з натоўпу. Быць такім, як усе, лічылася пошлым. Памятаю, як я выглядаў на сваёй першай у жыцьці дыскатэцы: рваныя джынсы, цяльняшка, дэрматынавая куртка, булаўкі, піянэрскія кеды. Мне здавалася, што круцей апрануцца немагчыма. Ведаў бы я, наколькі сьмела пачну апранацца праз пару гадоў… А першай маёй аплявухай грамадзтву быў надпіс «Так нельзя»: я вышыў яго зялёнымі ніткамі на пінжаку і хадзіў так, пакуль мама яго не спарола. Мне падабалася быць блазнам.

      Засталося расказаць крыху пра Лаўрэнція, чалавека зь бясспрэчнымі акторскімі здольнасьцямі і выключным пачуцьцём гумару. Збоку магло б падацца, што ён і ёсьць душа нашай кумпаніі, але душаў у яе было ўсё ж пяць – герархіяў мы не любілі. Ён заўжды насіў маску іранічнага дэндзі, так што калі мы пасталелі, гэта пачало нам усім надакучваць. Чаму яго звалі Лаўрэнцій, я ўжо ня памятаю. Мабыць таму, што ўдала пераймаў грузінскі акцэнт; тады паўсюль іранізавалі: Сталін, Бэрыя, ГУЛАГ, усе гаварылі пра рэпрэсіі 30-х, але збольшага ў кантэксьце ўсяго СССР, пра Курапаты я тады ня чуў… Сталінская тэма пранікла нават у «Ералаш». Аднойчы ў школе на перапынку мае сябрукі разьмеркавалі ролі: хто з нас Сталін, хто Молатаў, хто Бэрыя, хто Малянкоў… Пасьмяяліся і забылі. А да Лаўрэнція, «в міру» Сяргея – мянушка прыліпла. Мы сябравалі да 2001-га. Дзе ён цяпер – хто ведае.

      «Чудо»

      Што да мяне – думаю, я быў сярод нас менш за ўсё зьвязаны з грамадзтвам, з тым, чым жыла большасьць. Усё ж мае сябры не зьбіраліся канчаткова супрацьпастаўляць сябе свайму атачэньню, у іх былі нейкія агульныя з аднагодкамі інтарэсы, звычкі, іх лічылі больш-менш нармальнымі, прытомнымі, сур’ёзнымі пацанамі. А я… Я наўмысна імкнуўся ізаляваць сябе ад усяго, што аб’ядноўвала шабаноўскую моладзь таго часу, я культываваў у сабе ізгойства, непадабенства, асобнасьць, я не хаваў, што не хачу быць такім, як яны. Лепш за ўсё мне было з маімі кнігамі і з гітарай. У сьвеце, які я для сябе прыдумаў. Дзяўчаты пагардліва-замілавана казалі пра мяне: «Наше чудо». Я нічога ня меў супраць. Я мог прыдумаць такое, што ім і ня сьнілася. І тое, што пра гэта мала хто ведаў, напаўняла мяне гордасьцю. «Наше чудо». Добра, ня буду занадта прыніжаць сябе: былі дзяўчаты, якія прамаўлялі гэтыя словы ня толькі з пагардай або іроніяй, але і зь пяшчотаю.

      Тым ня менш мы з Максам, Лаўрэнціем, Славам і Лёхам трымаліся разам, і ў гэтым, як ні круці, была нейкая сіла. Усе мы нешта пісалі: вершы, песьні… Напісаўшы, беглі паказваць іншым, на лесьвіцы нашых панылых бэтонных скрыняў, да сьмецьцеправодаў і брудных вокнаў загрувашчаных куфрамі пляцовак – чакалі крытыкі і падтрымкі. Гэта была нейкая апантанасьць творчасьцю – не пісаць сваё было сорамна. Пазьней, ужо пасьля заканчэньня школы, тая нястрымная графаманія і тое трэньканьне на нашых першых гітарках прывялі да стварэньня розных

Скачать книгу